Среда, 18 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме. Новая кніга Святланы Варонік

  • Воскресенье, 23 июня 2019 19:39

У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў зборнік вершаў берасцейскай паэтэсы Святланы Варонік «Пацеркі даверу».

Святлана Варонік нарадзілася ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна – 12 чэрвеня 1969 года. Сёлета ў паэтэсы – юбілей. І ў яе роднай старонцы – падзея надзвычай узнёслая: у Слоніме 1 верасня 2019 года пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Так што, можна лічыць кнігу яшчэ і падарункам да свята.

У паэтычным зборніку С. Варонік, прасякнутым любоў’ю да Айчыны, роднага слова, шмат твораў, у якіх аўтра спрабуе асэнсаваць месца Чалавека ў кантэксце зямнога існавання, у спалучанасці з касмічнымі памкненнямі чалавецтва ўвогуле. Боль і расчараванне, што сустракаюцца на шляху лірычнай гераіні таленавітай паэтэсы, носяць светлы, хаця і жруботны, колер. Міхась Стральцоў, Ніна Мацяш – з імі звязаны ў Святланы Варонік прысвячэнні, наследванні, пераасэнсаванні. А яшчэ адзін верш прысвечаны слонімскаму паэту-земляку Алегу Антонавічу Лойка – «*** Пасля Пружанаў пачалася восень…»

Перагартаўшы ўсю цёплую, крынічную кнігу Святланы Варонік, не аднойчы перачытаўшы шмат якія вершы з кнігі, падумаў пра тое, што пра зборнік павінны ведаць і землякі. То чаму не наладзіць прэзентацыю «Пацерак даверу» у кнігарні «Санет», якая толькі што адкрылася ў Слоніме.

 

Мікола Берлеж

 

Прочитано 1235 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии