Воскресенье, 15 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVI Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме. «САНЕТ». Усе пісьменнікі – у госці!

У Слоніме запрацавала новая кнігарня «Белкнігі». Пакуль што, магчыма, не ўсе і гараджане, жыхары наваколля ведаюць пра тое, што ў старажытным горадзе з’явілася новая кніжніца – з прыгожай назвай «Санет». Цікавімся ў кіраўніка Гродзенскага філіяла «Белкнігі» Ігара Лапенка, якія першыя поспехі ў кнігагандляроў у прыкметным раённым цэнтры Гарадзеншчыны, дзе ва ўсе часіны моцнымі былі традыцыі асветніцтва, нацыянальнай культуры.

‒ Унікальны па свайму гістарычнаму, асветніцкаму ландшафту край!.. Слонім, Слонімшчына найперш звязаны з імёнамі гісторыка, краязнаўца Іосіфа Стаброўскага, паэтаў Гальяша Леўчыка, Сяргея Новіка-Пеюна, Алега Лойкі і Міколы Арочкі, іншых знакамітасцяў, ‒ расказвае Ігар Лапенок. – Таму, адкрываючы кнігарню з сімпатычнай назвай «Санет», мы верым, што істотным складнікам у продажах, асабліва ў пярэдадзень XXVI Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Слоніме 1 верасня, будзе краязнаўчая, гістарычная, асветніцкая кніга. Дарэчы, у сярэднім – як паказваюць першыя дні работы кнігарні – продаж кніг за дзень складае каля 400 рублёў. Мяркую, што з часам гэтая лічба вырасце. А зараз плануем прэзентацыі, аўтограф-сесіі з удзелам беларускіх пісьменнікаў.

Так, ужо ў ліпені ў кнігарню «Санет» прыедуць прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў разам з аўтарамі, укладальнікамі надзвычай цікавых кніг. Выдавецтва «Беларусь» разам з Алесей Коршак прэзентуе «Беларускую міфалогію для дзяцей», а таксама зборнік «Беларускія народныя святы для дзяцей». Краязнаўчы пісьменнік Віктар Хурсік пазнаёміць пакупнікоў, чытачоў з гістарычным раманам «Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл». Вядомая дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая прывязе ў Слонім свае кнігі «Вухуцік. Васільвася», «Казкі Сіняй падушкі», «Казкі сівой даўніны», «Казкі чараўніцы Зімы», «Таямніцы незвычайнай школы». А Сяргей Чыгрын, паэт, перакладчык, краязнаўца, публіцыст, які жыве і працуе ў самім Слоніме, прэзентуе апошнія свае гісторыка-краязнаўчыя выданні – «Літаратурная Слонімшчына», «Гістарычная мазаіка Слонімшчыны». Ужо па гэтых сустрэчах, па гэтых ініцыятывах можна меркаваць, што жыццё вакол «Санета» будзе віраваць, збіраючы ў кнігарні ўсіх, хто цікавіцца беларускай кнігай.

Збіраюцца правесці, але крышачку пазней, свае прэзентацыі ў слонімскім «Санеце» і выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета». А таксама – рэдакцыі часопісаў «Вясёлка» і «Бярозка» разам са сваімі аўтарамі, пісьменнікамі і кніжнымі графікамі.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1283 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии