Пятница, 20 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Беларусь»: Новыя трэнды даўняга сяброўства

Cпецыяльны выпуск часопіса «Беларусь» здзейсніў Выдавецкі дом «Звязда» да VI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе з 16 па 18 ліпеня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу.

У шостым нумары грамадска-публіцыстычнага выдання змешчаны шэраг матэрыялаў, якія адлюстроўваюць стасункі Беларусі і Расіі ў розных сферах жыцця. Знайшлося месца і для гуманітарнай, культуралагічнай праблематыкі. З вялікім інтэрв’ю выступае ў часопісе намеснік старшыні камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Кацярына Дулава. Надрукаваны ў часопісе і маналог лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР лаўрэата Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава. А яшчэ «Беларусь» змясціла ўрывак з яго п’есы «Не пакідай!», якая ідзе на тэатральных падмостках не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.

Яшчэ адзін з матэрыялаў, змешчаных у часопісе, паядноўвае адразу тры культуры – беларускую, кітайскую і расійскую. «Беларусь» расказвае пра лдегендарнага кітайскага паэта Ай Ціна. У яго творчыя лёсе знайшлі адбітак урокі паэзіі ад У. У. Маякоўскага. Размова ў публікацыі – і пра пераклады твораў Ай Ціна на беларускую мову.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1114 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии