Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паэзія Марыі Кобец у В’етнаме

  • Понедельник, 01 июля 2019 16:52

«Nhật Lệ». «Промні сонечнага святла».

«Nhật Lệ», а ў дакладным перакладзе з в’етнамскай  мовы «Свячэнне сонечнага святла» ─  так называецца літаратурны часопіс, у якім напярэдадні былі змешчаны вершаваныя творы паэтэсы, перакладчыцы з пінскага Палесся Марыі Кобец.

Што тычыцца назвы часопіса, дык насамрэч Нхат Лі –  назва буйной  ракі, што распрасціраецца ўздоўж В’етнама. Пачынаючыся з горнага хрыбта Труонг-Сон, яна праходзіць праз правінцыю Куанг-Бінь, а затым ужо ўпадае ва Усходняе мора. Што тычыцца самога часопіса, дзе змешчана публікацыя беларускай паэтэсы, дык гэта выданне Асацыяцыі пісьменнікаў В’етнама. Выхад першага  нумара часопіса «Nhật Lệ» супаў з утварэннем у 1994 годзе Асацыяцыі пісьменнікаў, што існуе ў краіне і  сёння.  З таго часу «Nhật Lệ» распаўсюджваецца на тэрыторыі 54-х правінцый В’етнама і мае канцэпцыю: даследаванні, тэорыя, літаратурная крытыка. На сваіх старонках часопіс адлюстроўвае рознабаковыя пагляды на змены сацыяльна-гістарычнага жыцця краіны, а таксама з’яўляецца літаратурнай пляцоўкай для прэзентацыі творчасці айчынных і замежных аўтараў.

Ва ўступным слове да публікацыі вершаў Марыі Кобец вядомы паэт, літаратуразнаўца Май Ван Фан адзначыў:

─ Вершы беларускай паэтэсы Марыі Кобец упершыню з’яўляюцца ў літаратурным друку нашай краіны, але тон яе вершаў («Прабач мяне, Неба, прабач», «Неба»)  унікальны  і экспрэсіўны. У іх  прачытваецца моцнае ўздзеянне чалавечай веры і справядлівасці, святла і цемры, дабрыні і зла, унутранай гармоніі аўтара і яго неабыякавасці. Яе паэтычная мова надзвычай моцная і   гарачая, дакладная і трапяткая,  жывыя і эмацыйныя, гэтым самым паэтка стварае ў сваіх вершах надзіва уразлівыя і жывыя вобразы. Вершы як быццам падштурхоўваюць чытача да асэнсавання таго, пра што гаворыць сама Марыя, абуджаюць чалавецтва да спачування, дабрачыннасці, таго, чаго часам так бракуе ў сучасным свеце.

Марта Квецень 

Прочитано 1583 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии