Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Наступная лекцыя адбудзецца 10 ліпеня

10 ліпеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца пятая з адкрытых лекцый галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», даследчыцы Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі».

10 ліпеня а 18-й — лекцыя пятая: «Ажынавая зіма».

Вечары тут часта цёплыя і ціхія, але нават калі шумяць у шэрай прасторы цёмныя галовы дрэў, то хмаркі, што прабягаюць над імі, вельмі ахвотна, ледзь толькі засланіўшы, зноў адкрываюць цэлыя зграйкі зор. У паветры ліпеньскага вечара нараджаецца нешта некае: не сотні і не тысячы, але мільёны, а мо і мільярды найпрыгажэйшых істот, празрыстых як шкло і белых як снег, аднолькава трапяткіх у палёце і стане спакою, вылятаюць з вады невысока, на некалькі локцяў, узвіваюцца над яе паверхняй і некалькі гадзін запар ладзяць у паветры свае гульні, з якіх у бязмежнай колькасці нараджаюцца жыцці і якія завяршаюцца такой жа бязмежнай колькасцю смерцяў. Вада паступова пакрыецца мноствам нежывых цельцаў тых, хто ахвяраваў сабою дзеля будучыні, не прамінуўшы пакінуць спадчыну, а здавацца будзе, што на высакародную паціну Нёманскай гладзі пасярод ліпеня выпаў снег.

  • Над Нёманам і «Над Нёманам».
  • Што схавана ў міжрадкоўі «Нізін».
  • Пра «дамскую литературную стряпню, из которой хлеба не испечь и шубы не скроить» — і жаночую мужнасць.
  • І Талстыя, і Ажэшкі: плячо ў плячо, сэрца ў сэрца.

Што павінна быць у творы, каб ён калі-небудзь стаў класікай? Што павінен сказаць пісьменнік, каб сказанае засталося? Як ён гэта павінен зрабіць?

 

Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе некаторыя відэаматэрыялы з папярэдніх лекцый

Старонка Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры ў Facebook

 

Прочитано 1007 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии