Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Душа народа” (“Джанагаганамана”) Рабіндраната Тагора гучыць па-украінску

У кожнай краіны ёсць свае сімвалы. Гімн – ці не найболей важкі з гэтых сімвалаў. Гімн Індыі – гэта гісторыя краіны, народа. Стваральнік гэтага сімвала – легендарны паэт Рабіндранат Тагор. “Душа народа” – так завецца верш, які стаў асновай гімна. Твор напісаны на бенгальскай мове. Так, “Джанаганамана” – “Душа народа”. Песняй словы верша сталі ў 1911 годзе. І музыку напісаў Рабіндранат Тагор. Афіцыйна гэты твор быў прыняты ў якасці Гімна Індыі ў 1950 годзе.

Рыхтуючы да выдання кнігу Рабіндраната Тагора “Душа народа” на мовах свету”, мы найперш ставім задачу паяднаць праз пераклад гэтых паэтычных радкоў розныя культуры, розныя мовы і розныя літаратуры. Светач творчасці Рабіндраната Тагора – яскравы прыклад таго, як і праз стагоддзе ўспрымаецца здзейсненае, выкладзенае ў думках і словах філасофія мастака, асветніка, які жыў адным клопатам са сваім народам, які імкнуўся, наколькі хапала яго ўяўленняў, зрабіць яго жыццё лепшым, вартым чалавечай годнасці.

Зараз мы прапануем увазе чытача ўкраінскі пераклад “Душы народа”, які ажыццявіў Глеб Кудрашоў, вучоны, літаратар, які жыве і працуе ва Украіне. Заўважым, што для кнігі, якая мусіць выйсці ў свет сабрана ўжо болей дваццаці перакладаў. Дарэчы, сёлета, у 2019 годзе, у Беларусі выйшла і другая кніга Рабіндраната Тагора – “Мая залатая Бенгалія” на мовах народаў свету”, дзе было сабрана 50 перакладаў легендарнага верша. Між іншым, “Мая залатая Бенгалія” – Гімн Бангладэш. Адметна, што падобныя пректы нараджаюцца ў незалежнай і суверэннай Беларусі, краіне, напоўненай міралюбствам і згодай, краіне, якая яднае народы, дзяржавы, незалежна ад адлегласцяў.

Алесь Карлюкевіч.

 

 

Рабіндранат ТАГОР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

 

 

                                                 Слава тобі, владарю 

                                                Премудрості людської,

Вершителю Індії долі,

Натхненнику серця Пенджабу,

Сінду, Гуджарату і Махараштри,

Краю дравідів, Орісси й Бенгалії.

Ім’я твоє луною йде

У горах Віндх’я, у Гімалаях,

Ім’я твоє братається

Із Гангу і Ямуни музикою,

Ім’я твоє переймають

Океану Індійського хвилі,

Узиваючи твого благословення

І славлячи тебе.

Слава тобі, поводарю

До благодаті людської,

Вершителю Індії долі!

Слава! Слава! Слава!

 

 З бенгалі. Перевод Глеба Кудряшова

Прочитано 1157 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии