Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На фестывалі «Александрыя збірае сяброў» прадставяць праект кніг Уладзіміра Ліхадзедава

6-7 ліпеня ў рамках рэспубліканскага фестывалю мастацтваў «Александрыя збірае сяброў» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана праца пляцоўкі, якая папулярызуе беларускае кнігавыданне ад яе вытокаў да сучаснасці.


На «Друкарскім двары» наведвальнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца ​​з друкаванымі станкамі і стварыць сваімі рукамі паперу, як гэта рабілі ў XVI стагоддзі па тэхналогіі Францыска Скарыны.

Упершыню будзе прадстаўлены праект 25-ці кніг «У пошуках страчанага», якія ілюструюць гісторыю Беларусі, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Сімвалічна, што 25-я кніга праекта выдадзена ў год 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва.

У далейшым дадзеная пляцоўка перамесціцца для прэзентацыі ўсіх 25-ці кніг, у тым ліку «Гродна», «Слонім», «Навагрудак», якія выйшлі апошнія, на 32-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, у якім Рэспубліка Беларусь прыме ўдзел у якасці ганаровага госця.

Крыніца: "Звязда"

Прочитано 1336 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии