Среда, 18 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Спяваюць песні галінкі бамбука: новая кніга кітайскай паэзіі на беларускай мове

Сваю гісторыю ўжо мае серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Распачатая ў Выдавецкім доме “Звязда” (першы зборнік пабачыў свет напрыканцы 2014 года), зараз яна выходзіць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Штогод да беларускага чытача прыходзілі па тры зборнікі перакладаў класічнай і сучаснай кітайскай пэзіі. Да працы над праектам спрычыніўся і кітайскі бок. Парады па зместу серыі, падказкі ў арганізацыі падрадкоўнікаў, вычытка тэкстаў на кітайскай мове (некаторыя зборнікі выходзілі на дзвюх мовах – кітайскай і беларускай) – усе гэтыя клопаты былі і ў полі зроку перакладчыка Гао Мана (на вялікі жаль, ён пайшоў з жыцця напрыканцы 2017 года), мовазнаўцы спадарыні Чжан Хуэйцінь, нядаўняга намесніка дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта спадарыні Лю Сулін. Вялікую працу за гэтыя гады прарабілі беларускія кітаісты – Дар’я Нечыпарук, Вераніка Жукавец, Алена Раманоўская, іншыя іх калегі. Над перакладамі рупіліся Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Алена Раманоўская, Вераніка Жукавец, Дар’я Нечыпарук, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Бадак, Юлія Алейчанка, Таццяна Сівец...

Новая кніга ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” – зборнік вершаў Лю Юйсі “Восеньскі вецер”.

* * *

Канал Бяньшуй.

Закінуты палац —

Прывал Ян-дзі для супакою, сну.

На дробных вербах рэдкае галлё:

Зірнеш на іх — не верыш у вясну.

І абарванай кветкай кружыць дзень,

Паўсюль — душы самотная турма…

Палац засыпаны, як быццам усюды снег,

І ні душы ў акрузе тут няма.

(Мелодыя «Янлючжы»)

 

Пераклад Юліі Алейчанка

 

Такім творам, дзе хапае суму і трывогі, завяршаецца беларуская кніга знакамітага кітайскага паэта. Мне здаецца, што гэты сум не проста грунт паэзіі Лю Юйсі, ён хутчэй нават натхненне. Так, Ай Цін, імкнучыся разбурыць многія традыцыі, імкнучыся надаць сваёй і свайго пакалення паэзіі еўрапейскага шуму, выбраў сімваламі, архетыпамі Сонца, Святло. А ў часе, які быў блізкі і зразумелы Лю Юйсі, восень патыхала не меншай свежасцю, чым рэвалюцыйная вясна для паэтаў сярэдзіны XX стагоддзя. І гэтыя пажоўклыя карціны, рэкі, па якіх плыве лістота, гэты восеньскі (не заўсёды цёплы!) вецер – такія сімвалы прыцягваюць, ствараюць, як ні дзіўна, светлы настрой. Чамусьці мне на памяць прыйшла кагорта рускіх паэтаў мінулага стагоддзя, якія вялікай грамадой жылі ў Кітаі, пакінуўшы сваю Айчыну пасля грамадзянскай вайны. Альбо патрапілі ў Харбін, Пекін, іншыя гарады разам з бацькамі і выраслі ў паэтаў, мастакоў слова,ч ые вершы і зараз уяўляюцца адкрыццямі. Канешне ж, кітайская паэзія розных часін і не магла не быць у іх полі зрокау. У полі зроку Міхаіла Шчарбакова (1890 – 1956), Арсенія Нясмелава (1889 – 1945), Сяргея Нядоліна (1880 – 1954), Усевалада Н. Іванова (1888 – 1971)… А яны ж адчувалі кіатйскую паэзію не зусім як староннія чытачы!.. І самі нават стараліся яе прапагандаваць, а некаторыя перакладалі нават з арыгіналу… І восень у іх пераўвасабленні таксама была іншай, зусім не сумнай. З ветрам, з своеасаблівымі адценнямі фарбаў далёка не журботных, не маркотных…

Некалі Валянцін Катаеў напісаў пра паэзію: “… Паэзія – гэта ўнутраны рытм. Гэта асаблівае бачанне свету, гэта творчае самаадчуванне, падобнае на стансамнамбулізма, калі мастак падначальваецца таямнічым, неспазнаным законам уяўлення, у канцы канцоў, паэзія – гэта музыка…” І восень у лаканічных вершах Лю Юйсі – таксама паэзія.

Лю Юйсі нарадзіўся ў 772 годзе ў вёсцы Лаяне (сучасная правінцыя Хэнань) у сям’і чыноўніка. Атрымаў класічную адукацыю. Вершы пачаў пісаць з самага дзяцінства. У 793 годзе здаў дзяржаўныя экзамены. Атрымаў высокую вучоную ступень цзіньшы і пасаду ў цэнзараце. Пазней стаў прыхільнікам урада досыць уплывовага міністра Ван Шувеня. Разам з ім спрабаваў арганізаваць шэраг рэформаў. Але безвынікова. Як толькі ўплывы Ван Шувеня зменшыліся, Лю Юйсі выслалі ў Цзінань (сучасны горад Чэнду парвінцыі Хунань). Пасля былі вяртанне і новая высылка. Змена імператараў паўплывала на прызначэнне Лю Юйсі губернатарам Куйчжоу. У 826 годзе Лю Юйсі сыйшоў у адстаўку, пераехаўшы ў родны Лаян. Дажыўшы да 842 года, паэт напісаў каля 800 вершаў і цэлы шэраг эсэ па пытаннях кіравання і розных дзяржаўных і грамадскіх праблемах. Пры жыцці лічыўся майстрам палітычнай сатыры. Пісаў лірычныя паэмы і вершы, перакладаючы народныя песні і балады. Самы вядомы твор Лю Юйсі – “Песня галінкі бамбука”.

Перакладчыкі першай беларускай кнігі Лю Юйсі – Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка. Па традыцыі новы зборнік з серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” праілюстраваў беларускі мастак азербайджанскага паходжання Каміль Камал.

Нагадаем, што да чытача прыходзіць ужо чатырнаццатая кніга ў серыі “Светлыя знакі…”. Бібліятэка кітайскай паэзіі на беларускай мове папаўняецца. Дарэчы, развіваюцца ў гэтым накірунку і іншыя праекты. Выдавец Зміцер Колас выдаў кнігу Ду Фу ў перакладах на беларускую мову Лявона Баршчэўскую. Выйшла вялікая кніга выбранай паэзіі Ай Ціна ў перакладах Міколы Мятліцкага, які раней падрыхтаваў і дзве аўтарскія анталогіі кітайскай паэзіі ў сваіх перакладах.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 502 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии