Понедельник, 09 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сёння газеце «Звязда» — 102!

  • Пятница, 09 августа 2019 09:03

Зрэшты, сталым чытачам-падпісчыкам нагадваць пра гэта не варта: разам з намі, і здаецца, толькі ўчора, яны святкавалі звяздоўскія 100, 90, 80, 70... 

«Усё жыццё газету выпісвалі бацькі. Мы, дзеці, атрымалі яе ў спадчыну», «У ваш музей дасылаю нумар за 22 мая 1945-га, які знайшоў на гарышчы», «Чытаем «Звязду» з канца 60-х», «У вас друкаваўся мой верш...», «Газета дапамагла адрамантаваць дарогу...», «Некалі ў звяздоўскай латарэі мы выйгралі халадзільнік...», «Бабуля нас з мужам бласлаўляла іконай Казанскай Божай маці. У ёй з тыльнага боку (гэта мы потым убачылі) быў нумар «Звязды»...

Цытаваць лісты можна доўга. Прынамсі, крылатае:

Ты адно запомні, браце,

Са «Звяздой» святлей у хаце!

— таксама адтуль — з рэдакцыйнай пошты.

А значыць, з днём нараджэння трэба віншаваць не толькі нас, супрацоўнікаў газеты, але і чытачоў! Сто гадоў вам — у добрым здароўі... У дастатку і згодзе!..

А тады і газеце — яшчэ раз — сто!

Звяздоўцы.

Ад іх жа шчырае прывітанне і нізкі паклон усім, хто працаваў у газеце раней.

Прочитано 730 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии