Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніга без прапаганды чытання пачуваецца сіратою

  • Воскресенье, 11 августа 2019 11:22

Вельмі часта даводзіцца чуць заўвагі адносна таго, што і кніга друкаваная стала дарагой па цане, і чытаць няма чаго, і далёка не ва ўсіх паселішчах можна саму кнігу набыць. Каб паспрабаваць хаця б на некаторыя пытанні адказаць, мы звярнуліся, як нам падаецца, да суразмоўцы кампетэнтнага – генеральнага дырэктара ААТ “Белкніга” Аляксандра Вашкевіча.

– Аляксандр Аляксандравіч, у вашай гандлёвай сетцы сёння працуе болей 100 гандлёвых кропак. Колькі слоў пра тое, наколькі ахоплена ўся краіна кнігагандлем…

– Калі быць дакладнымі, то кнігарняў, кніжных павільёнаў, кіёскаў у нашай сетцы ўсяго 107. Штосьці зачынілася апошнім часам. Але і новыя кнігарні штогод адкрываюцца – як правіла, да пяці аб’ектаў. Гаварыць, што гэта дастаткова для краіны, не даводзіцца. Хаця ў агульную статыстыку можна дадаць і кнігарні, якія ўваходзяць у сістэму спажывецкай кааперацыі. Ды і прыватных кнігарняў у Беларусі хапае. Але ж вернемся да сеткі “Белкнігі”… Як вядома, толькі сельскіх раёнаў у краіне – 118. Дадайце Мінск і шэсць абласных цэнтраў, дадайце асобныя гарады – Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Жодзіна, Бабруйск… Вось і мяркуйце самі, дастаткова гэта ці не – 118 кнігарняў па ўсёй краіне. І ўлічыце пры гэтым, што толькі ў адным Мінску знаходзіцца болей за дваццаць крамаў і павільёнаў. А калі пра Мінск і Мінскую вобласць гаварыць, то тут сканцэнтравана 37 працэнтаў нашых кнігарняў – усяго 33 аб’екты, менавіта кнігарняў. На ўсе астатнія вобласці прыходзіцца крышачку болей 60 працэнтаў – 56 крамаў.

– Значыць, жывучы ў Расонах ці Краснаполлі, Хоцімску ці Чэрвені, кнігу набыць не так і лёгка..?

– Сапраўды, не лёгка. Але мы зараз развіваем Інтэрнэт-гандаль друкаванай кнігай. Хутка гэтым раздзелам дзейнасці будез апекавацца асобнае падраздзяленне, асобнае прадпрыемства ў складзе ААТ “Белкніга”. Засталося адпрацаваць яшчэ і лагістыку дастаўкі, узнавіць нешта кшталту колішняй паслугі “Кніга – поштай”. Дарэчы, мы і сёння можам ажыццяўляць гэтую паслугу. Але толькі з удзелам прадпрыемства “Белпошта” і адпаведна не з такім ужо і малым коштам дастаўкі.

– А якія ў “Белкнізе” самыя буйныя крамы?

– У Мінску гэта – “Цэнтральная кнігарня”, Дом кнігі “Светач”, на Віцебшчыне – “Дом кнігі” і “Усход” у Наваполацку, “Светач” у Полацку, “Глобус” у самім Віцебску. У Гомель – “Кніжны свет”, на Гродзеншчыне – “Кругагляд” у Гродна і “Кніжны свет” у Лідзе, у Брэсце – кнігарня “Дружба”.  Між іншым, гандлёвы зварот вось гэтых дзесяці кропак сёлета складае 34 працэнты ад агульных абсягаў.

– Тут, пэўна, сваю справу робяць абсягі гандлёвых плошчаў..?

– Несумненна. Але ж і другі фактар шмат значыць – пакупніцкая здольнасць жыхароў вялікіх гарадоў. Ды і асартымент у буйных крамах можна выкласці шматкроць большы. Вось адкрылі, напрыклад, кнігарню “Санет” у Слоніме, якраз у пярэдадзень Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 1 верасня, – і на плошчы болей за 120 квадратных метраў здолелі выкласці кнігі болей як 11 тысяч назваў. Іншая справа – Дом кнігі “Светач” у Мінску. Пасля мадэрнізацыі, рэканструкцыі яго плошчы складаюць каля 1200 квадратных метраў. І прасторна ў ім, і адначасова ўтульна. Ёсць плошча для прэзентацый, аўтограф-сесій. А кніг выкладзена па назвах недзе каля 80 тысяч…

– Адпаведна і гандлёвы зварот у Мінску і вобласці большы, чым у астатніх рэгіёнах краіны..?

– Так. У Мінску і вобласці – 44,6 працэнтаў ад продажаў па краіне. Усе пяць астатніх абласцей – 55,6 працэнтаў.

– Цікавая статыстыка, Аляксандр Аляксандравіч…

– Мне падаецца ўсё ж, што гэтая статыстыка прынесла б шмат большую карысць і для нашай сеткі, і для кожнага асобнага пакупніка, калі б у нас у краіне ішла больш шырокая прапаганда кнігі, самой з’явы чытання мастацкай і дакументальнай літаратуры. І плён справы тут, відавочна, залежыць ад усіх разам – і нашай кнігагандлёвай сістэмы, і ад саміх кнігавыдаўцоў, і ад сродкаў масавай інфармацыі, ад розных медыйных рэсурсаў у сацыяльных сетках.

– Дзякуй, Аляксандр Аляксандравіч, і за інфармацыю па статыстыцы, і за тую “кніжна-лагістычную геаграфію”, якая, магчыма, і нашаму грамадству, чытачам нешта падкажа.

– Спадзяюся, што Міжнародны гуманітарны партал «Созвучие: литература и публицистика стран Содружества» прыўнясе шмат новага ў справу прапаганды друкаванай кнігі, у справу інфармавання чытача пра навінкі кнігавыдання ў розных краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дарэчы, у Мінску на праспекце Пераможцаў  ёсць кнігарня “Дружба”, якую мы прэзентуем як кнігарню, дзе можна знайсці кнігі на розных мовах, выдадзеныя ў розных краінах.

Гутарыў Сяргей Шычко

Прочитано 213 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии