Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У народ і край свой толькі веру

  • Понедельник, 12 августа 2019 12:08

20 жніўня 2019 года а 17.00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставы “У народ і край свой толькі веру”. Праект падрыхтаваны да 100-годдзя з дня смерці знанага грамадскага дзеяча, палітыка, археолага Івана Луцкевіча.

Упершыню ў Беларусі ў межах асобнай выставы будзе адлюстраваны шлях Івана Луцкевіча, які з’яўляецца прыкладам самаахвярнага служэння сваёй Радзіме. Зборы знакамітых слуцкіх паясоў, рыцарскія даспехі і іншыя рарытэты Івана Луцкевіча дазволілі заснаваць знакаміты “Беларускі музэй”, фонды якога пасля расфарміравання ў пасляваенны час склалі аснову многіх музейных калекцый Беларусі і Літвы. У гэтым музеі ацалелі рукапісныя зборнікі Янкі Купалы “Паўлінка”, “Сон на кургане”, “Шляхам жыцця”, яны таксама будуць прадстаўлены на экспазіцыі.

Старэйшыя браты Луцкевічы адыгралі важную старонку ў жыцці Янкі Купалы. Менавіта Іван і Антон Луцкевічы запрасілі паэта на працу ў рэдакцыю газеты “Наша Ніва”, тым самым далучылі яго да беларускага руха. Малодшы брат Стэфан уратаваў ягонае жыццё, аказаўшы першую медыцынскую дапамогу, калі Пясняр учыніў спробу самагубства ў лістападзе 1930 года падчас сталінскіх рэпрэсій.

На працягу доўгіх гадоў Янка Купала падтрымліваў прыязныя кантакты з братамі Луцкевічамі, пра што сведчаць ліставанне, падпісаныя фотаздымкі, якія будуць прадстаўлены на выставе. Самі ж Луцкевічы першымі вызначылі паэта як прарока Беларускага Адраджэння.

У межах выставы будуць прадстаўлены матэрыялы са збораў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Грамадскай арганізацыі “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” (Вільнюс, Літва). Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы Пасольству Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама на выставе ўпершыню будуць дэманстравацца рэчы Івана Луцкевіча з прыватнага архіву сям’і.

20 жніўня ў межах адкрыцця выставы адбудзецца асвячэнне памятнага каменя на колішняй сядзібе Луцкевічаў у парку Янкі Купалы. Вечар памяці Івана Луцкевіча завершыцца Святой Імшой у касцёле святога Роха на Залатой горцы а 18.30.

Выставачны праект адрасаваны наведвальнікам розных катэгорый. Для арганізаваных груп пры папярэднім запісе будуць праведзены тэматычныя экскурсіі. Наведаць выставу можна да 11 верасня 2019 года.

Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Прочитано 155 раз
Другие материалы в этой категории: « Певучие струны души В погоне за ветром »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии