Суббота, 14 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме – 2019. Свята вітае Украіна!

  • Пятница, 16 августа 2019 09:01

Сярод іншых праектаў у свяце Дня беларускага пісьменства – і міжнародны “круглы стол” “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Ён будзе працаваць 31 жніўня ў пярэдадзень самога Дня беларускага пісьменства. Прыедзе шмат гасцей – літаратараў з розных краін. Добрую суседку Беларусі – Украіну – будзе прадстаўляць публіцыст, перакладчык, гісторык Глеб Кудрашоў.

– Акрамя таго, што збіраюся выступіць на Міжнародным “круглым стале”, – расказвае Глеб Кудрашоў, – ужо 1 верасня правяду такую цікавую, як мне падаецца, імпрэзу – “Беларускія кніжныя інтэрпрэтацыі “Энеіды” Івана Катлярэўскага”. Сувязь Беларусі, беларускага прыгожага пісьменства з гэтым творам – гэта сапраўдны беларуска-украінскі гуманітарны мост. І многія часіны не могуць схаваць ад нас, украінцаў і беларусаў, неўміручага Катлярэўскага. На імпрэзе, а можа і ў фармаце іншых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства, абавязкова пакажу экзэмпляр кнігі з перакладам “Энеіды” Катлярэўскага на беларускую мову. Перакладчык – народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. І на кнізе – аўтограф перакладчыка! Уявіце сабе, з якім душэўным трымценнем я ўпершыню трымаў у руках гэтую кнігу. Ёсць і яшчэ адзін падарунак ад мяне, ад Палтавы, Украіны беларускаму святу, на якое я прыязджаю заўсёды з вялікай ахвотай. Але пра гэта крышачку пазней раскажу. Ці ў самы пярэдадзень свята ці ўжо на самім Дні беларускага пісьменства ў Слоніме.

Спадзяёмся, што ўжо і такі анонс прыцягне ўвагу да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме і ўкраінскай дыяспары ў Беларусі.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1067 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии