Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Башкірская паэзія ў беларускай кніжнай серыі

  • Понедельник, 26 августа 2019 08:48

Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа выдаў зборнік вершаў “Карэнні сілу берагуць” у серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі”, у якім прадстаўлены і вершы паэтаў Башкартастана.

Перакладчык башкірскай паэзіі на беларускую мову – паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. “Дробяззю жыць… Я не мог драбязіцца./ Смерць палюбіла, адпрэчыць не мог./ І зразумеў, што мне век не прыжыцца/ Там, дзе ёсць вы… Я ступіў за парог!/ Вось я ў абдымках магільных – збавенне/ Ад мітусні і ад здрады навек./ Іх я адпрэчыў і лёг пад каменне,/ Каб мне сказалі: тут спіць чалавек”, – гэта верш “Надпіс на надмагіллі юнага паэта” Шайхзады Бабіча (1895 – 1919). Паэт драматычнага лёсу, ён і зараз цікавы чытачу. Удзельнік башкірскага нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з членаў Башкірскага Урада (1917 – 1919). Старшыня Усебашкірскага саюза моладзі “Тулкын” (1917 – 1918). Адзіны прыжыццёвы зборнік Ш. Бабіча – “Сінія песні. Малады Башкартастан” (Арэнбург, 1918). 25 лютага 1919 г. быў прызначаны супрацоўнікам аддзела башкірскага савецкага друку Башрэўкама. А 28 сакавіка 1919 г. пры пераходзе Башкірскага войска на бок Чырвонай Арміі Шайхзада Бабіч і яго сябра, паэт Габдулхай Іркабаеў былі забіты чырвонаармейцамі ў сяле Зілаір Башкірскай АССР. На радзіме паэта ў 1995 годзе адкрыты музей. У 1995 г. Урадам Рэспублікі Башкартастан заснавана Дзяржаўная маладзёжная прэмія імя Шайхзады Бабіча.

Другі аўтар “башкірскага раздзела” кнігі “Карэнні сілу берагуць”, якога выбраў Віктар Шніп для перакладу, – класік нацыянальнай паэзіі Мустай Карым (сёлета, у 2019 годзе, – 100 гадоў з дня нараджэння М. Карыма). Беларускі перакладчык пераўвасобіў на сваю родную мову шэсць вершаў башкірскага мастака слова.

Таленавітым свет не цесны гэты.

Яны прыйшлі, каб прыгажосць ствараць.

Спакойна твораць і ідуць да мэты,

І толькі бесталантныя крычаць, –

паўтарае следам за Мустаем Карымам Віктар Шніп.

І трэці башкірскі аўтар у зборніку “Карэнні сілу берагуць” – Зульфія Хананава. Беларускі чытач ведае яе па публікацыях у часопісе “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 2018 годзе З. Хананава прымала ўдзел у “круглым стале” “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, які праходзіў на Берасцейшчыне ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў Іванава. Башкірская паэтэса і перакладчыца па меры сіл і магчымасцяў спрыяе і новым публікацыям перакладаў беларускай паэзіі і прозы ў Башкартастане.

Канешне ж, “башкірскі раздзел” у цікавым па задуме, зместу зборніку з серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” – добры напамін пра неабходнасць стварэння анталогіі башкірскай паэзіі на беларускай мове. І ўжо паступова выбудоўваецца яе фармат. Падмуркам стануць і публікацыі перакладаў башкірскай паэзіі, здзейсненыя ў папярэдні час.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 718 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии