Воскресенье, 15 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Блог Юліі Алейчанка. З чаго растуць макі?

  • Пятница, 04 октября 2019 15:38

Вольга Гапеева. Чорныя макі. Мн.: Галіяфы, 2019.

Новая кніга Вольгі Гапеевай – заканамерны працяг старой. І гэтым я абсалютна не хачу сказаць пра неарыгінальнасць і творчы застой. Наадварот. Гаворка пра тое, што паэтка знайшла сваю манеру, адметнае гучанне, асабісты інтэлектуальны код. Яе чорныя макі растуць са строгай і стройнай «граматыкі».

«Лінгвістычная» вобразнасць застаецца яскравай прыкметай лірыкі Гапеевай. Мысленне моўнымі катэгорыямі нараджае цікавую гульню сэнсаў. «Я вуснае шчасце, а не пісьмовае», – прамаўляе лірычная гераіня. Яе каханы «перакатвае яе ў сваім роце, не разумеючы куды зрабіць націск». Ды і ўвогуле – «жыццё – тэкст». Твор па-ранейшаму гучыць як споведзь, глыбока асабістая гісторыя. А праўда, што цікава, пазнавальная і для іншых. Ці прамаўлялі Вашыя бабулі дзядулі: «Веру кожнаму зверу, толькі не табе»? Мае – так!

Традыцыйна турбуе паэтку і адзінота ў натоўпе. У дэкарацыях мітусні розных гарадоў свету асабліва кранальна гучаць радкі пра «ўяўнага сабаку» «ўяўна нармальнай пары»… А мультыкультурнасць, хор галасоў у галаве аўтаркі – пастаянныя:

жыву ў гатэлі насупраць касцёла

вечарам п’ю віно каля сінаногі

суразмоўцу знаходжу непадалёк ад мячэці

падарунак атрымліваю на выйсці з царквы

Вольга Гапеева – дзіця свайго часу, яна заглыбленая ў кантэкст. Адсюль – яскравыя алюзіі на сучасныя культурныя з’явы. Напрыклад, вобразы з культавага серыялу «Гульня тронаў» – скразныя ў кнізе. «Маці паэтаў родам з краіны цмокаў» – вельмі цікавая абагульненне…

Роля жанчыны і права на самасцверджанне – яшчэ адзін важны вектар лірыкі Гапеевай. Яе гераіня не хоча «быць статуяй у чыйсці гонар», а «роля рыцаркі не прадугледжаная». Часам гендар ужо сціраецца ў светапоглядным плане, застаецца нешта больш значнае і агульнае. Разгадаць таямніцу ідэнтычнасці – няпростая задача, калі «сярод нас не засталося людзей // толькі анёлы і д’яблы».

Будучыня Беларусі, шлях да выразнай самасвядомасці – злабадзённае пытанне. У гратэскнай, горкай «Амаль народнай беларускай песні» – роздум паэткі над тым, хто мы такія і куды крочым.

«Чорныя макі» – кніга памежнай шчырасці і непрыкрытай праўды. Жаночы голас у паліфанічным хоры народаў свету. Пачуць яго – значыць крыху больш зразумець беспрытульнае і гарачае сэрца, прыняць іншых і самое сябе.

 

Юля Алейчанка

 

 

 

Прочитано 501 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии