Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніга Марыі Багдановіч у перакладзе Даяны Лазаравіч

  • Суббота, 05 октября 2019 10:31

На днях прафесар Іван Чарота перадаў у Літаратурны музей Максіма Багдановіча ад Даяны Лазаравіч з Бялграда чаканыя кнігі.

Нядаўна ў Сербіі пабачыла свет выданне, прысвечанае Марыі Багдановіч з перакладам адзінага яе апавядання «Накануне Рождества», якое было надрукавана 29 снежня 1893 года ў газеце «Гродненские губернские ведомости».

Даяна Лазаравіч – маладая пісьменніца і перакладчыца, захапляецца беларускай паэзіяй і перастварае па-сербску вершы У.Караткевіча, А.Бачылы, С.Панізніка і, вядома ж, Максіма Багдановіча. У 2017 годзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя яе перакладнога зборніка «Венац» («Вянок»).

Дзякуючы Даяне Лазаравіч цяпер і Марыя Багдановіч мае сваю кніжку! І нічога, што з дня апублікавання яе апавядання прайшло больш як 125 год. Адам Багдановіч выдаў сваю кніжку ў Гродне ў XIX стагоддзі, Максім – у Вільні ў XX, кніжка Марыі Багдановіч выйшла ў Бялградзе ў XXІ.

Цяпер Даяне засталося толькі перакласці Адама Ягоравіча Багдановіча! Чакаем новых перакладаў!

Крыніца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Прочитано 381 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии