Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паэты планеты. «Да чысціні беласнежнай…»: Мацуа Басё гучыць па-беларуску

  • Суббота, 05 октября 2019 10:40

Новая кніга ў серыі «Паэты планеты» – зборнік вершаў «Выбраныя хайку» класіка японскай паэзіі Мацуа Басё (1644 – 1694).

Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў. Выдавецкая анатацыя да зборніка, які, несумненна, з’яўляецца падзеяй у беларускім мастацкім перакладзе, досыць лаканічная: «Мацуа Басё (1644 – 1694) – японскі паэт, адзін са стваральнікаў хайку, які зрабіў неацэнны ўклад у развіццё эстэтыкі гэтага паэтычнага жанру.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў».

Так, хацелася б верыць, што і беларуская кніга (здаецца, першая ў гісторыі нашай нацыянальнай літаратуры) Мацуа Басё сапраўды знойдзе шмат чытачоў. Калі, зразумела, чытачы знойдуць кнігу, бо наклад зборніка ўсяго толькі 250 асобнікаў. «Сюды, калі ласка!..» – / Знайшоў у гарах/ мне месяц прытулак». «Заткалася неба/ дажджом – не спаткацца/ дзвюм зоркам цяпер».

Легендарны японскі паэт заклаў традыцыі новай японскай паэзіі болей як на 200 гадоў. Меў шмат вучняў пры жыцці. Яго спасціжэнню сусветных з’яў, самой філасофіі жыцця следавалі многія і многія мастакі слова ў Японіі і іншых краінах планеты. Мацуа Басё чытаюць і зараз. Пра гэта сведчпаць таксама і многія выданні яго кніг на рускай мове.

Дарэчы, сёлета, калі можна было б адзначыць 375 гадоў з дня нараджэння Мацуа Басё, варта было б згадаць і нашу зямлячку – Веру Маркаву (1907 – 1995), якая нарадзілася ў Мінску. Вера Мікалаеўна Маркава – руская паэтэса і перакладчыца, даследчык японскай класічнай літаратуры. У 1931 годзе закончыла японскае аддзяленне ўсходняга факультэта Ленінградскага ўніверсітэта. Пасля Вялікай Айчыннай вайны пераехала ў Маскву. У 1950-я гады пачала перакладчыцкую працу. Большая частка перакладаў Веры Маркавай звязана з японскай літаратурай. У 1987 годзе надрукавала зборнік японскіх вершаў «Зімовы месяц», куды ўвайшлі і пераўвасабленні Мацуа Басё.

«Знямогся ў дарозе:/ блукаю ў снах/ спякотнаю пусткай». «Змагла – разагнала/ сяброўская гамана/ імглу надвячорка». «Стварайцеся, на мой стары твар/ не падобныя вершы!../ Першы саакуры цвет».

Мацуа Басё – адзіны японскі паэт, чыя творчасць прадстаўлена ў серыі Выдаўца Змітра Коласа «Паэты планеты». Мо з часам мы пабачым кнігі вершаў Арывары-на Нарыхіра, Ёса Бусона, Ісікавы Такубоку, Іто Саціо, Курасавы Акінамаро і іншых японскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову? Будзем спадзявацца. Пачатак жа пакладзены.

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 374 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии