Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Напісанае застаецца: Новае выданне твораў Васіля Быкава

  • Суббота, 05 октября 2019 10:59

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» распачало новую кніжную серыю – «Напісанае застаецца». Першая кніга ў творчым праекце, які абяцае выклікаць увагу чытачоў, – зборнік аповесцяў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава «Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык».

Тыраж выдання, якім адкрылася серыя, – 1200 асобнікаў. Ужо зараз кнігу можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй нашай краіне, а таксама праз інтэрнэт-гандаль гэтай жа гандлёвай сеткі. Заўважыым, што выпуск зборніка ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Тытул выдання ўпрыгожвае рэпрадукцыя аўталітаграфіі Юрася Герасіменкі-Жызнеўскага да аповесці В. Быкава «Знак бяды» (твор выкананы ў 1984 годзе).

– Мяркуем, што кожны год серыя будзе папаўняцца на 4-6 кніг, – гаворыць дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак. – Вось літаральна днямі прыйдзе з друкарні і кніга прозы нашага класіка Якуба Коласа. Так з часам кожны, хто пажадае, збярэ свой беларускі кнігазбор.

– А чые кнігі ў серыі «Напісанае застаецца» збіраецеся выдаць у самы бліжэйшы час?

– Менавіта тых пісьменнікаў, чые творы вытрымалі выпрабаванне часам. Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў, Вяччаслаў Адамчык… Пералік можна доўжыць. Спадзяюся, што і чытачы нам нешта падкажуць. Вельмі спадзяюся на меркаванні бібліятэкараў у праектаванні серыі «Напісанае застаецца». Тады, магчыма, і тыражы кніг у гэтым выдавецкім праекце павялічым.


Мікола Берлеж

 

Прочитано 389 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии