Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даяна Лазаравіч працуе над новымі перакладамі

  • Воскресенье, 06 октября 2019 14:41

Вядомая ў Сербіі беларусістка Даяна Лазаравіч працуе над падрыхтоўкай новых кніг беларускіх паэтаў у перакладзе на сербскую мову.

– Разам з прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мы зараз укладаем зборнік вершаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, –  расказвае спадарыня Даяна. – Следам за тым, што ўжо зроблена для прадстаўлення ў Сербіі беларускай літаратуры, я ўжо проста абавязана аддаць даніну пашаны Янку Купале. Спадзяюся, што кніга пабачыць свет літаральна ў бліжэйшыя месяцы.

А з далейшых планаў Д. Лазаравіч – выданне сербскай кнігі Уладзіміра Караткевіча. У перыёдыцы ўжо змешчаны шэраг перакладаў з паэзіі класіка беларускай літаратуры. «Па-за межамі Беларусі Уладзіміра Караткевіча ведаюць болей як гістарычнага празаіка, –  зазначае Даяна Лазаравіч. – А мне хацелася б і сербскаму чытачу нагадаць, што Караткевіч – унікальны, багаты на сімвалы, мастацкія вобразы паэт».

Нагадаем, што Даяна Лазаравіч з’яўляецца перакладчыкам на сербскую мову кніг беларускіх пісьменнікаў Максіма Багдановіча, Алеся Бадака, Марыі Кобец, Віктара Кажуры, Алеся Карлюкевіча, а таксама анталогіі беларускай хрысціянскай паэзіі «Насустрач Духу».

Сяргей Шычко

Прочитано 281 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии