Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кітай: працяг супрацоўніцтва ў кнігавыдавецкай галіне

  • Понедельник, 07 октября 2019 16:36

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і выдавецтва «Мастацкая літаратура» наведала кітайская дэлегацыя кніжнікаў.

Галоўны рэдактар буйнейшага ў КНР Выдавецтва літаратуры на замежных мовах спадар Ху Каймінь, загадчык аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Выдавецтва спадарыня Ван Жуй і рэдактар аддзела рускай мовы Выдавецтва літаратуры на замежных мовах спадарыня Чжан Вэньцзінь прыехалі ў Беларусь з канкрэтнымі прапановамі. І першая сярод іх – выданне грамадска-палітычнай літаратуры пра Кітай на беларускай мове.

На адной і другой сустрэчах, у якіх удзел з беларускага боку прымалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, размова ішла і пра выпуск беларуска-кітайскага гадавіка, прысвечанага гуманітарным адносінам нашых краін. Сучасны ўзровень беларускай кітаістыкі сведчыць пра вартасці такога творчага і выдавецкага праекта, які дазволіў бы кансалідаваць сілы розных навуковых і навукова-практычных, творчых накірункаў у справе вывучэння Кітая, кітайскай культуры. Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак пазнаёміў гасцей з Паднябеснай з цэлай бібліятэчкай кніг пра Кітай, якія выйшлі ў выдавецтве за апошнія год-паўтара.

Сяргей Шычко

Прочитано 260 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии