Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Псіхалагічная белетрыстыка становіцца лідарам продажаў

  • Пятница, 01 ноября 2019 11:59

У сталічнай кнігарні «Светач», якая зусім нядаўна была рэканструявана, прайшла сустрэча з вядомым медыцынскім публіцыстам і псіхатэрапеўтам Андрэем Курпатавым.

Абодва паверхі гандлёвай залы ў кнігарні былі напоўнены гараджанамі – чытачамі, адпаведна і пакупнікамі. Андрэй Васільевіч Курпатаў – расійскі ўрач-псіхатэрапеўт, прэзідэнт Вышэйшай школы метадалогіі, навуковы кіраўнік Лабараторыі нейранавук і паводзінаў чалавека. Аўтар болей як 100 навуковых прац, 30 навукова-папулярных кніг і 12 манаграфій па псіхалогіі, псіхатэрапіі, філасофіі і метадалогіі. Агульны наклад яго кніг складае болей 5 млн. экзэмпляраў.

На прэзентацыі ў «Светачы» прадставілі серыю бестселераў Андрэя Курпатава «Акадэмія сэнсаў», у якой аўтар адкрывае сакрэты мозга, паводзін чалавека, дае дакладныя інстукцыі пра тое, як дамагчыся эфектыўнасці мыслення. Варта зазначыць, што на прэзентацыі ў «Светачы» ў адзін толькі дзень сустрэчы з А. Курпатавым было прададзена болей 150 экзэмпляраў яго кніг.

Сяргей Шычко

Прочитано 428 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии