Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кніжная зорка» ў Віцебску

  • Воскресенье, 03 ноября 2019 12:15

4 лістапада, у панядзелак, у Віцебску па вуліцы Леніна адбудзецца адкрыццё новай кнігарні – «Белкніга».

Гандлёвая плошча новага асветніцкага аб’екта – 243,5 квадратных метры. Тут і сама гандлёвая зала, і дзіцячая, і прэзентацыйная зоны, невялікая кавярня, зона для сэлфі, дзе можна будзе сфатаграфавацца з кнігай.

– Стараліся рабіць усё з разлікам на пакупніка, – гаворыць генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч. – Уважліва паставіліся да падбору асартымента. Шмат увагі надалі сувенірнай прадукцыі, папяровым таварам – сшыткам, блакнотам. Калі раптам якой кнігі пакупнік не знойдзе ў “Кніжнай зорцы”, то для яго паслуг ёсць сэнсарная камп’ютарная панэль, дзе закладзена інфармацыя пра ўсе кнігі, якія ўвогуле ёсць у гандлёвай сетцы «Белкнігі». Такім чынам, можна будзе замовіць і атрымаць кнігу ці са склада нашага прадпрыемства ці з другой кнігарні краіны. Запрашаем усіх на адкрыццё «Кніжнай зоркі»: і 4 лістапада абяцаем гандлёвую скідку ў 10 працэнтаў на ўвесь асартымент кнігарні.

Традыцыйна Віцебск вылучаўся багатымі кніжніцкімі традыцыямі. Яны звязаны, дарэчы, і з букіністычным гандлем, і з выданнем у Віцебску рознай літаратуры. Тое, што «Кніжная зорка» пачынае сваю працу ў Год малой радзімы накладвае сваю пячатку і на рэалізацыю будучых кніжных праектаў, якія павінны быць рэалізаваны ў гэтай кнігарні, у звязку з гэтай кнігарняй.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 353 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии