Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Васіль Цёркін» – на дзве прасторы

  • Понедельник, 04 ноября 2019 12:19

У Санкт-Пецярбургу адбылася цікавая выстаўка. У час працы сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі наш зямляк – ураджэнец Бабруйска галоўны рэдактар ваеннай газеты Заходняй ваеннай акругі «На страже Родины» (Санкт-Пецярбург) палкоўнік Сяргей Мартынкевіч прадставіў кіраўнікам ведамстваў, усім удзельнікам калегіі ўнікальныя матэрыялы, прысвечаныя паэме Аляксандра Твардоўскага «Васіль Цёркін».

Уся справа ў тым, што вытокі легендарнага мастацкага вобраза – на старонках газеты «На страже Родины», якую зараз і рэдагуе палкоўнік С. Мартынкевіч. Менавіта з гэтым выданнем звязаны і вобраз Васіля Цёркіна, і творчы лёс Аляксандра Твардоўскага як ваеннага карэспандэнта. А ў 1942 – 1945 гг. вялікі рускі паэт служыў у «Красноармейской правде», газеце Заходняга, а пасля 3-га Беларускага фронта, удзельнічаў у вызваленні Мінска, Беларусі. На старонках франтавой газеты (а яе правапераемнікам з’яўляецца «Белорусская военная газета. Во славу Родины», якая зараз выходзіць у Мінску як газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь) і друкаваліся заключныя раздзелы паэмы пра самага славутага ў свеце байца.

Сярод матэрыялаў выстаўкі – рарытэты, надзвычай цікавыя для спасціжэння гісторыі рускай літаратуры ў Беларусі, беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў. Нагадаем, што Аляксандр Твардоўскі ва ўсе гады свайго жыцця быў добрым сябрам беларускіх пісьменнікаў, беларускай літаратуры. Дык чаму б не стварыць выданне кшталту такога зборніка «Аляксандр Твардоўскі і яго “Васіль Цёркін” у расійскім і беларускім франтавым друку»? Несумненна, такая кніга магла б стаць вартым падарункам да 75-годдзя Вялікай Перамогі, падзеі, якую і ў Беларусі і ў Расіі будуць урачыста адзначаць у маі 2020 года.

Мікола Берлеж

Ілюстрацыя: Ю. Непрынцаў, «Адпачынак пасля бою»

 

 

Прочитано 380 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии