Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Кніжная зорка» ў Віцебску

  • Вторник, 05 ноября 2019 08:10

Новая кнігарня адчынілася ў Віцебску на пачатку лістапада.

Калі гавораць, што папяровыя кнігі сёння не чытаюць, то гэта, канешне ж, не пра Віцебск. Бо іначай не пачала б сваю працу новая кнігарня ў абласным цэнтры. Падзея сабрала нямала гараджан, кожнаму з якіх захацелася зазірнуць у гандлёвую залу, дзе гаспадаром стала Яе Вялікасць Кніга. Болей як 11 000 назваў кніг і брашур адначасова размешчана ў прасторы «Кніжнай зоркі». На прылаўках – таксама і сувеніры, блакноты, сшыткі, вучнёўскія дзённікі, іншая папяровая прадукцыя. На адкрыцці кнігарні можна было ўбачыць і высокіх чыноўнікаў, і журналістаў, і, канешне ж, шараговых гараджан, сярод якіх – шмат школьнікаў, маладых людзей.

Была і першая прэзентацыя. Расказаць пра сваю кнігу завітаў у «Кніжную зорку» вучоны, публіцыст, краязнаўца Аркадзь Русецкі. Ён пазнаёміў першых наведвальнікаў, удзельнікаў прэзентацыі са сваёй працай, прысвечанай Казіміру Малевічу. І праанансаваў сваю новую кнігу, якая ўжо падрыхтавана да друку, – біяграфію Уладзіміра Караткевіча.

Віцебск – горад пісьменнікаў, краязнаўцаў. І, несумненна, усе яны павінны стаць каталізатарамі прапаганды айчыннага слова. Мажліва, якраз тады і з’явіцца болей пакупнікоў у беларускай кнігі, вырастуць тыражы айчынных выданняў.

Кастусь Ладуцька

Фота: БЕЛКНІГА

Прочитано 590 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии