Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вялікі свет праз дзіцячыя кнігі

Далучэнне Беларусі да сусветнага руху павелічэння чытацкага інтарэсу — членства ў IBBY — дапаможа больш шырока прадставіць айчынную дзіцячую кнігу на міжнароднай прасторы і ў той жа час пазнаёміць з найлепшымі ўзорамі замежнай класікі і сучаснай кнігі для дзяцей.

Міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца літаратурай для дзяцей і юнацтва, была створана ў Цюрыху (Швейцарыя) у 1953 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай кнізе ЮНЕСКА. Цяпер у яе ўваходзяць 78 краін, дзе працуюць нацыянальныя секцыі. Заснавальнік IBBY Джэла Лепман упэўнена: кнігі могуць будаваць масты ўзаемаразумення і міру. Маючы такое перакананне, яна і стварыла міжнародную арганізацыю, якая яднае дзяцей з дапамогай кніг.

IBBY лічыць, што кожнае дзіця, незалежна ад асабістых абставін, мае права быць чытачом і мець доступ да кніг. Такім чынам, паўстае не проста пытанне пісьменнасці — гэты прынцып прадугледжвае абудзіць цікавасць да чытання з дзяцінства, каб і ў далейшым дзіця магло крытычна мысліць, актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства, разумець свет і знайсці ў ім сваё месца.

Дзякуючы кнігам, моладзь пашырае кругагляд, набывае больш глыбокія веды пра іншыя краіны і культуры, а гэта ў выніку садзейнічае міжнароднаму ўзаемаразуменню. Для IBBY надзвычай важныя самі кнігі — цудоўна напісаныя і выдатна ілюстраваныя. Яны як люстэркі, у якіх чытач бачыць сябе, свой досвед, чуе знаёмыя імёны, пазнае гарады і вуліцы, дзе жыве. Да таго ж, як сцвярджае Джэла Леман, нам патрэбны кнігі накшталт вокнаў, што адкрываюць свет і дапамагаюць даведацца, як жывуць іншыя людзі, у якіх тыя ж эмоцыі і пачуцці, што і ў нас.

На жаль, права быць чытачом ёсць не ва ўсіх дзяцей. Многія з іх церпяць ад стыхійных бедстваў, войнаў, разам з бацькамі з’яўляюцца бежанцамі, таму маюць асаблівую патрэбу ў кніжнай мудрасці. У Беларусі кніжная культура дзяцінства прадстаўлена найлепшым чынам. Але ж і мы не пазбаўлены клопату пра тое, каб роля і значнасць чытання мела ў грамадстве больш шырокі розгалас. Для нас важна, каб аб’яднаныя намаганні пісьменнікаў, ілюстратараў, выдаўцоўцоў, кнігагандляроў, бібліятэкараў, педагогаў — усіх, хто займаецца прасоўваннем кніжнай справы, — мелі большы плён. Каб краіна ў поўным сэнсе гэтага слова была самай чытаючай. Як вядома, далучэнне дзяцей да чынання і да пісьмовай культуры ёсць неабходная ўмова фарміравання новага пакалення беларусаў, якім давядзецца адказваць на выклікі сучаснасці, забяспечваць устойлівае развіццё краіны.

IBBY мае шмат праектаў, якія звязаны з аналізам і крытыкай кніг, напісаных для дзяцей і падлеткаў з мэтай адбору найлепшых твораў, з уручэннем узнагарод за выдатныя здабыткі пісьменнікаў, ілюстратараў, перакладчыкаў, з арганізацыяй кніжных выставак, семінараў, прысвечаных розным аспектам дзіцячай літаратуры з мэтай абмену досведам. Напрыклад, з 1956 года аўтарам, а з 1966 года — і ілюстратарам твораў для дзяцей і юнацтва адзін раз на два гады прысуджаецца прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсэна, уручэнне якой адбываецца 2 красавіка, у дзень нараджэння знакамітага казачніка. Штогод адна з секцый IBBY выступае арганізатарам гэтай урачыстасці.

Акрамя таго, IBBY стварыла некалькі калекцый дзіцячых кніг, і кожная па-свойму асаблівая. Самая вялікая — для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі — знаходзіцца ў публічнай бібліятэцы Таронта (Канада). Штоквартал выходзіць часопіс IBBY Bookbird, дзе змешчаны навіны з розных краін, спісы найлепшых кніг, рэкамендаваных для перакладу, артыкулы па дзіцячай літаратуры.

Прэзідэнтам IBBY на 2018— 2020 гг. абраны Мінчжоў Чжан (Кітай). Заступнікам IBBY прызнана каралева Даніі Маргарэт ІІ.

Наступны, 37-ы, сусветны кангрэс Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе пройдзе 5—7 верасня 2020 года ў Маскве з тэмай «Вялікі свет праз дзіцячыя кнігі». Ёсць верагоднасць, што сярод шматлікіх краін — удзельніц форуму будзе і Беларусь. Рэкамендацыі для ўступлення Беларусі ў IBBY гатовы даць Расія і Малдова.

Алена Стэльмах

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 318 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии