Суббота, 14 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пушкініст з Беларусі

Руская літаратуразнаўца Ларыса Чаркашына нарадзілася на Гродзеншчыне. Правяла дзяцінства ў Ваўкавыску, Баранавічах, Шчучыне, Смаргоні, Слоніме.

З беларускім краем звязаны нараджэннем многія даследчыкі рускай літаратуры. Сёлета, у жніўні, адзначыла свой юбілей руская пісьменніца Ларыса Чаркашына. А нарадзілася яна 20 жніўня 1949 года ў Ваўкавыску.

Заўважым, што нарадзілася Ларыса Чаркашына ва ўнікальнай сям’і. Бацька – ваенны будаўнік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Цяжка паранены пад Віцебскам. Пасля вайны служыў у розных мясцінах Беларусі. Будаваў вайсковыя гарадкі ў Ваўкавыску, Шчучыне, Смаргоні, Слоніме, Баранавічах. «Дамы Чаркашына» і зараз стаяць у розных куточках Беларусі… Захапленнем жа Андрэя Чаркашына было складанне радаводу Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. На гэтую тэму тэму былы вайсковец выдаў унікальную, насычаную багатай інфармацыяй кнігу. Андрэй Чаркашын – заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі. А родны брат Ларысы Андрэеўны Мікалай Чаркашын (ён таксама нарадзіўся ў Беларусі, у Ваўкавыску) – вядомы не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі пісьменнік-марыніст. Капітан 1 рангу. Аўтар дзесяткаў кніг. У тым ліку – і рамана пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці.

У 1962 годзе сям’я Чаркашыных пераехала ў Маскву. З 1970 года Ларыса Чаркашына актыўна выступае ў перыядычным друку. Захапленне жыццём і творчасцю Аляксандра Пушкіна перайшло да Ларысы ў спадчыну ад бацькі. Наша зямлячка – член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Усерасійскага Пушкінскага таварыства. За плённую даследчыцкую працу прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі адзначана медалём А. С. Пушкіна. Ларыса Чаркашына – аўтар кніг «Тысячгадовае дрэва А. С. Пушкіна: карані і крона» (у сааўтарстве з бацькам), «Вянок Наталі», «Таямніцы пушкінскага дрэва», «Пушкін і Наталі», «Патаемны Пушкін: позірк з XXI  - стагоддзя», «Апошняя дуэль, ці за што забілі Пушкіна» і многіх публікацый у газетах і часопісах. Пісьменніца стварыла сцэнарыі цэлага шэрагу мастацка-дакументальных фільмаў: «Наталі. Тры жыцці Наталлі Ганчаровай», «Пад небам Шылера і Гётэ», «Напоўнены верай і любоўю», «Прывітанне, Вульф, сябра мой!»…

Ларыса Андрэеўна часта выступае з дакладамі, лекцыямі, паведамленнямі на пушкінскіх урачыстасцях, канферэнцыях – у Расіі, Японіі, Даніі, Чарнагорыі, у Францыі, на Мальце, на Пушкінскіх святах паэзіі ў Міхайлаўскім (Пскоўская вобласць). У кастрычніку 1999 года прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Афінах (універсітэт Пандыё) «Пушкін і Грэцыя». У лістападзе 2009 года была запрошана на адкрыццё Першага сусветнага з’езда нашчадкаў А. С. Пушкіна… Будзем спадзявацца, што Ларыса Андрэеўна Чаркашына завітае і ў Беларусь, завітае і ў тыя мясціны, якія звязаны з лёсам Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна і яго нашчадкаў.

 

Мікола Берлеж

Крыніца фота

 

Прочитано 497 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии