27 лістапада адбылася прэзентацыя другога сезона літаратурнай прэміі «Антонаўка. 40+» ў фармаце відэамоста Мінск–Ерэван–Кішынёў–Масква ў МПЦ Sputnik Беларусь. Арганізатары і ўдзельнікі падзяліліся ўражаннямі, абмеркавалі змены ва ўмовах і шырокія пытанні міжнароднага літаратурнага супрацоўніцтва.
Прэмія заснавана дзеля ўшанавання памяці паэта, празаіка, драматурга, крытыка, выкладчыка Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Аляксея Антонава. Прысуджаецца штогод ў намінацыях паэзія, проза, драматургія, крытыка і літаратуразнаўства пісьменнікам усіх краін свету, старэйшым за 40 гадоў, якія пішуць па-руску. Творы прымаюцца да 15 снежня на скрыню Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Падрабязней з правіламі прыёму заявак і палажэннем можна азнаёміцца на сайце прэміі http://antonovka.belkin-lit.ru/
«Людзі сярэдняга ўзросту ў пэўным сэнсе складаюць “касцяк” сучаснай літаратуры. Многія дасягаюць творчага росквіту пасля 40 гадоў, сустракаемся і з плёнам удалых позніх дэбютаў», – адзначае адказны сакратар прэміі, паэтка, журналістка Ірына Карэніна.
Геаграфія «Антонаўкі» вельмі шырокая: дасылаюць творы і з Панамы, Інданэзіі… Ладзіцца актыўнае супрацоўніцтва з часопісамі «Зинзивер» (Санкт-Пецярбург), «Сибирские огни» (Новасібірск), «Артикль» (Тэль-Авіў), «Новый берег» (Капенгаген) і інш. Сёлета з творамі ўдзельнікаў можна будзе пазнаёміцца і ў беларускім часопісе «Нёман». Па выніках прэміі плануюцца творчыя вечары.
Юлія Алейчанка