Суббота, 14 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Радзімазнаўства. Старонкі гісторыі мястэчка Пухавічы

  • Четверг, 28 ноября 2019 13:28

У літаратурна-краязнаўчы летапіс Пухавіцкай гісторыі дадалося яшчэ адно выданне – кніга Мікалая Каханоўскага «Пуховічы – жамчужына ў цэнтры Беларусі». Выдадзена яна ў Мінску выдавецтвам «Белпрынт».

Наклад – 99 асобнікаў. З ранейшых выданняў, якія прысвечаны пухавіцкім паселішчам, – кнігі Наталлі Ільініч пра Тальку, Зміцера Санько пра Азярычына, Наталлі Вайцяховіч пра Шацк, Станіслава Крэпскага пра Раўчак і ваколіцы.

Настаўнік-краязнаўца М. Каханоўскі, які жыве ў вёсцы Пухавічы, сабраў максімальна вядомыя факты з гісторыі паселішча, звярнуўся да аповедаў сваіх землякоў, занатаваў розныя гісторыі, якія прыадкрываюць лёс старажытнага паселішча. У кнізе шмат ілюстрацыйнага матэрыялу. Мікалай Каханоўскі згадвае імёны землякоў, якія нарадзіліся ў Пухавічах альбо нейкім чынам звязаны з лёсам паселішча. А Пухавічы, між іншым, – родны куточак для сям’і Смеяновічаў. Арнольд Фёдаравіч і Маргарыта Фёдараўна Смеяновічы (Маргарыта Фёдараўна па мужу – Крашэўская) – родныя брат і сястра, чые лецішчы ў цэнтры мястэчка. Іх бацька – Фёдар Смеяновіч, афіцэр-дэсантнік, геройскі загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Маргарыта Фёдараўна, якая, на вялікі жаль, ужо пайшла з жыцця, доўгі час працавала настаўніцай у Мар’інай Горцы. Два яе сыны – вайскоўцы. Адзін з іх – Віктар Крашэўскі служыў на высокай пасадзе ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр. З сям’і Арнольда Фёдаравіча – дачка Вольга Рунова, вядомы ў беларускай сталіцы ўрач-стаматолаг, кіраўнік адной з вядучых медыцынскіх устаноў Мінска, сын Віталь Смеяновіч, кандыдат медыцынскіх навук, нейрахірург. Унучка Арнольда Фёдаравіча – Дана Рунова, мастачка, кніжны графік, аформіла многія кнігі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Арноль Фёдаравіч Смеяновіч – акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядомы ў Беларусі і за яе межамі нейрахіруг, ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна.

У Пухавічах нарадзілася, закончыла Пухавіцкую сярэднюю школу член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, галоўны рэдактар раённай газеты «Пухавіцкія навіны», аўтар цэлага шэрагу паэтычных зборнікаў Вольга Савасцюк. Выпускнік Пухавіцкай сярэдняй школы – генерал-лейтэнант Яўген Васільевіч Мікульчык, ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна. Са школай звязаны таксама імёны выпускніка дзесяцігодкі Мікалая Правалоцкага, чэмпіёна свету сярод юніёраў па біятлоне (1976 год), майстра спорту міжнароднага класа СССР, а таксама – кампазітара Антона Валынчыка, які некаторы час выкладаў спевы і музыку ў Пухавіцкай СШ. Дырэктарам Пухавіцкай СШ працавала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь двух скліканняў Ала Васільеўна Ралькевіч, якая адзначана ордэнам Пашаны. Мікалай Каханоўскі згадвае сярод знакамітых вучняў Пухавіцкай школы Герояў Савецкага Саюза Васіля Тарлоўскага і Мікалая Шута. Пагадзіцеся, далёка не ў кожнай школе вучыліся такія знакамітасці. Згадаем, што Пухавіцкую СШ у другой палове XX стагоддзя закончылі акцёр-купалавец Аляксандр Лабуш, доктар палітычных навук, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Лабуш, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Матох, кандыдат хімічных навук Людміла Неронская…

Напрыканцы кнігі аўтар зазначае, што «…колькі знакамітых, цікавых і таленавітых людзей нарадзілася ў мястэчку ў пасляваенны перыяд, але гэта асобая тэма для новага даследвання, вартага асобнай кнігі, якая абавязкова павінна будзе пабачыць свет». І далей: «Памылкай было б думаць, што карціна, якую я вам намаляваў на падставе сабраных мною матэрыялаў, не патрабуе ўдакладненняў, а высновы канчатковыя. Гэта далёка не так. Шматлікія сюжэты чакаюць дадатковых доказаў, абгрунтаванняў, так што кожны мае шанец стаць першаадкрывальнікам. Працэс пранікнення ў таямніцы гісторыі бясконцы». Сапраўды, з гэтым нельга не пагадзіцца. І Мікалай Каханоўскі, і яго наступнікі на краязнаўчай ніве яшчэ шмат здолеюць расказаць пра Пухавічы. А сёння мы маем магчымасць прачытаць кнігу руплівага збіральніка памятак даўніны Мікалая Каханоўскага «Пуховічы – жамчужына ў цэнтры Беларусі». Дарэчы, раю перагарнуць яе старонкі яшчэ і таму, каб адказаць на пытанне, чаму ўсё ж такі краязнаўца піша «ПухОвічы», а не «ПухАвічы».

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 516 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии