Пятница, 03 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Хроніка ІІ тура конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». +Фота

  • Понедельник, 17 февраля 2020 10:30

8 лютага на ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе падвялі вынікі II тура конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя».

Ідэйны натхняльнік конкурсу і сябра журы, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ігар Запрудскі адкрыў мерапрыемства прывітальным словам і ўзяў на сябе пачэсныя абавязкі мадэрата.

Слова меў намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце філалагічнага факультэта БДУ Мікалай Хмяльніцкі, які падкрэсліў, якая вялікая адказнасць была на плячах арганізатараў і журы, якая сур’ёзная супольная праца праведзена, а галоўнае – які плён яна дала – новыя незвычайныя біяграфічныя творы розных жанраў.

Ігар Запрудскі, Святлана Воцінава, Іван Саверчанка, Павел Сухарукаў.

Выдавецкі дом «Звязда» прадставіў галоўны рэдактар Павел Сухарукаў павітаў і павіншаваў усіх прысутных з конкурсам, які змог адбыцца ўжо у другі раз.

Ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выказаўся дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар  Іван Саверчанка, падкрэсліўшы важнасць абранага для асвятлення на конкурсе перыяду ў беларускай літаратуры – ХІХ стагоддзя.

Сябра журы, доктар філалагічных навук Людміла Сінькова адзначыла, што «РэANIMAцыя» дае магчымасць зрабіць нешта важнае, значнае для беларускай літаратуры і навукі кожнаму, а ўдзельнікі конкурсу дапамогуць раскрыць і расквеціць спадчыну ХІХ стагоддзя, якая можа падавацца на першы погляд “прыснежанай”.

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», сэрца конкурсу Святлана Воцінава зачытала сёлетнім удзельнікам вельмі кранальны, натхняльны ліст пераможцы І тура «РэANIMAцыі» і сябра журы ІІ – Маргарыты Латышкевіч.

Пераможца ІІ тура «РэANIMAцыі» – Зміцер Кузменка (прысвяціў твор Кастусю Каліноўскаму).

Зміцер Кузменка.

Ад імя пераможцы выступіў сябра канкурсанта Валерый Мазынскі – рэжысёр фільма пра Кастуся Каліноўскага.

Прызёры конкурсу: Уладзімір Мажылоўскі (Франц Савіч), Ягор Конеў (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), Надзея Скрыпнік (Уладзіслаў Сыракомля) і Наталля Бахановіч (Войслаў Савіч-Заблоцкі).

Уладзімір Мажылоўскі.

Ягор Конеў.

Надзея Скрыпнік.

Наталля Бахановіч.

Мікалай Хмяльніцкі і Павел Сухарукаў уручаюць падарункі Ганне Зубрыцкай – самай маладой удзельніцы конкурсу.

Пераможцу і прызёрам конкурса ўручылі Дыпломы за подпісам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Падзякі дэкана філалагічнага факультэта БДУ, кнігі, грашовыя прызы, а таксама наборы «беларускамоўнай» касметыкі «ASOBA» айчыннага брэнду «Модум». Не засталіся без увагі і тыя, хто не ўвайшоў у пяцёрку пераможцаў, – усе ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя падарункі і дакументы аб удзеле.

Цяпер застаецца чакаць, бадай, на самую важную падзею – выданне збору твораў конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» (яго збіраецца ўвасобіць «Мастацкая літаратура»).

 

P.S. Cпадзяемся на працяг «рэаніматарскай» справы ў ІІІ туры.

 

Марына Варабей

Фота аўтара

Прочитано 180 раз