Воскресенье, 20 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кітайскі нумар «Вясёлкі»

  • Пятница, 11 сентября 2020 08:16

Вераснёўскі нумар папулярнага беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка» прысвечаны Кітаю і кітайскай культуры.

З уступным словам да юнага беларускага чытача звяртаецца намеснік Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта спадарыня Лю СУЛІН. На старонках выдання – лаканічныя і досыць цікавыя аповеды пра розныя кітайскія сімвалы, гістарычныя каштоўнасці, іерогліфы, памятнікі культуры Паднябеснай.

А яшчэ ў вераснёўскай «Вясёлцы» – пераклады кітайскіх народных казак, якія ажыццявілі Алесь Карлюкевіч і Вераніка Карлюкевіч.

Расказвае галоўны рэдактар часопіса пісьменнік Уладзімір ЛІПСКІ:

‒ Раю не толькі дзецям, але і дарослым зазірнуць на старонкі вераснёўскай «Вясёлкі». Кітайцы прыдумалі паперу, распрацавалі кнігадрукаванне, вынайшлі порах, адпаведна і петарды, і феерверк, пабудавалі Вялікую Кітайскую сцяну. Мы стараліся зрабіць такі нумар, каб, прачытаўшы артыкулы, змешчаныя ў ім, нашы чытачы ажыццявілі віртуальнае падарожжа ў далёкую ад Беларусі краіну. А яшчэ – займелі мару ў будучым, у сваім дарослым жыцці наведаць Кітай. Спадзяюся, што рэалізавалі гэтую задумку як след. Таму і раю ўсім «вясёлкаўцам», сябрам нашага выдання пазнаёміцца з пандамі, разгледзець тэракотавае войска, узыйсці на вялікую Кітайскую сцяну. Прыемных падарожжаў у Кітай!..

Сяргей Шычко

Прочитано 332 раз