Среда, 25 11 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Класік як рэальны чалавек

  • Среда, 21 октября 2020 09:30

Якуб Колас, безумоўна, — адна з самых значных фігур у беларускай культуры. Да гэтага часу яго творы з’яўляюцца ключавымі ў школьнай праграме, а паэма «Новая зямля» лічыцца своеасаблівай энцыклапедыяй беларускай ментальнасці, кодам, пры дапамозе якога можна расшыфраваць неадназначны беларускі нацыянальны характар. Яго ўласна літаратурная дзейнасць пакінула вялікі след і аказала ўздзеянне на многіх іншых літаратараў. Аднак уплыў Якуба Коласа распаўсюджваецца і за межы літаратурнага поля. Нядзіўна, што фігура пісьменніка і  яго спадчына, прасякнутыя любоўю да беларускай прыроды і культуры, сталі крыніцай натхнення для многіх мастакоў. 

Якаў Кругер. Партрэт Якуба Коласа, 1923 г

Якаў Кругер. Партрэт Якуба Коласа, 1923 г.

Якуб Колас і яго творы сталі настолькі натуральнай часткай беларускага культурнага ландшафту, што мы ўспрымаем постаць пісьменніка і  яго спадчыну як абсалютную дадзенасць, калі не сказаць больш — як адзін са слупоў, на якім грунтуецца беларуская культура і без якога нельга нават уявіць сучасную Беларусь.

З-за таго, што Якуб Колас стаў у нейкім сэнсе ключавым аўтарам для беларускай літаратуры, адбылася яго дэгуманізацыя. Ён перастаў успрымацца як рэальна існуючы чалавек і  стаў хутчэй культурнай канцэпцыяй, філасофскай катэгорыяй. Нават нягледзячы на тое, што музей Якуба Коласа — гэта дом, дзе захаваліся яго рэчы, якімі ён сам карыстаўся, у пакоях якога жыў, усё роўна цяжка ўявіць класіка як жывога чалавека. Рана ці позна гэта здараецца з любым творцам. Ён раствараецца ў медыяполі, з некаторымі гэта здараецца нават пры жыцці, як у сітуацыі з Джэромам Сэлінджэрам. Выявы Якуба Коласа сталі настолькі звыклымі, што ў нейкі момант можа нават здацца: гэта згенерыраваныя нейрасецівам партрэты «тыповага беларуса». Адзіны спосаб справіцца з такой ілюзіяй  — разгледзець некаторыя вядомыя мастацкія партрэты Якуба Коласа больш падрабязна, каб пераканацца: нават самыя значныя класікі  — гэта не напаўбагі, а рэальныя людзі, і мастакі бачылі іх менавіта такімі.

У кожнага класіка ёсць нейкае максімальна стэрэатыпнае выяўленне, па якім ён і вядомы. Часцей за ўсё гэта партрэт або фатаграфія. Той самы партрэт Пушкіна ўсплывае ў галаве практычна адразу. У Якуба Коласа таксама ёсць такі стэрэатыпны партрэт. Менавіта таму першай карцінай для разбурэння вобраза жыхара неба лепш узяць тую работу, якая з гэтым партрэтам максімальна кантрастуе.

Якаў Кругер напісаў партрэт маладога Якуба Коласа, а гэта ўжо само па сабе выхад за рамкі любога канона выяўлення класікаў. Бо калі партрэт Дастаеўскага, то абавязкова павінен быць мудры стары з  барадой. Вось і Коласа так­ сама часцей за ўсё малююць менавіта ў сталым узросце. Гэта ў цэлым пазбаўляе вобраз пісьменніка чалавечнас­ ці, бо ствараецца ўражанне, што ён такі быў заўсёды, нібы нарадзіўся ўжо немалады і адразу  ж узяўся пісаць «Новую зямлю». Таму партрэты маладых класікаў вельмі каштоўныя для культурнага кантэксту, паколькі дазваляюць не забываць, што і прызнаныя мэтры таксама калісьці праходзілі праз усе ўзроставыя праблемы (з папраўкай на час, вядома ж), з якімі сутыкаец­ ца моладзь. І творчыя няўдачы, і адсутнасць прызнання, і спробы прабіцца ва ўмоўную культурную багему — усё гэта знаёма многім з тых, хто знаходзіцца ці знаходзіўся на чале «стала культуры».

У цэлым партрэт пэндзля Якава Кругера выкананы ў рэалістычнай манеры з усімі ўласцівымі жанравымі асаблівасцямі. Умоўны вясковы пейзаж, які быццам бы ствараўся па метадычцы: вясковы дом на заднім плане, каб падкрэсліць прыналежнасць Коласа да сялянства; некалькі бярозак, каб умацаваць сувязь з беларускай прыродай; умоўная дарога, якая сыходзіць кудысьці ў далеч да месца, дзе цямнее на гарызонце лес, каб паказаць, што ў героя яшчэ ўвесь жыццёвы шлях наперадзе; светлае неба як сімвал спакойнага, размеранага сялянскага жыцця. Уся пейзажная частка партрэта выканана ў мяккай, зялёнакарычневай гаме, якая робіць сувязь паміж Коласам і прыродай яшчэ больш відавочнай і моцнай. Сам жа пісьменнік паказаны ў звычайнай сялян­ скай кашулі цёмна-карычневага колеру, са скрыжаванымі на грудзях рукамі. Гэта пастава ўпэўненага, спакойнага і свабоднага чалавека, які пакуль яшчэ не задушаны рэгламен­ там савецкай дзяржавы і ўсімі тымі званнямі, што прынясе яму паспяховая літаратурная дзейнасць. Калі не ведаць, што перад намі той самы Колас, то здагадацца практычна немагчыма. І  ў гэтым асноўная каштоўнасць дадзенага партрэта: ён прачыняе дзверы ў міну­ лае пісьменніка, дзе той яшчэ не вялікі і яго партрэты не вісяць у кожнай школе, а асноўным клопатам яго з’яўляецца хутчэй дабрабыт сваёй сям’і з максімальна матэрыяльнага пункту гледжання, а нелітаратура.

Другі партрэт — гэта карціна Міхаіла Савіцкага, якая моцна кантрастуе з творам Якава Кругера. Паколькі работа была створана ў больш позні перыяд, то пазбаўлена многіх характэрных жанра­ вых рыс класічнага рэалістычнага партрэта: няма ўмоўнага пейзажу на фоне, у цэлым манера мастака адрозніваецца меншай увагай да дэталяў. Савіцкі наўмысна быццам злёгку размывае сілуэт пісьменніка ў навакольнай прасторы, змяшча­ ючы яго ў цень. Колас тут намаляваны як сярэдніх гадоў худы мужчына за сталом з кнігамі, які, падпёршы галаву рукою, задуменным, практычна пустым позіркам глядзіць кудысьці міма гледача. Менавіта твар і погляд Коласа на гэтай карціне прыцягваюць найбольшую ўвагу. Бо звычайна героі партрэтаў глядзяць на гледача, вядуць з ім дыялог, мэта якога — даць рэцыпіенту ўяўленне не толькі пра тое, як выглядаў чалавек, але і  мінімальна пра тое, якім характарам валодаў. І  партрэт Савіцкага дэманструе нам ужо пісьменніка, сур’ёзнага чалавека, які, хутчэй за ўсё, знаходзіцца на нейкім афіцыйным прыёме, бо проста так наўрад ці б надзеў гэты парадны касцюм. Але ў яго поглядзе шмат стомленасці і нейкага таямнічага суму, які вельмі цяжка выказаць. Становіцца зразумелым тое, пра што многія і не задумваюцца, кажучы пра жыццё класікаў: несці на сабе цяжар культурнага сімвала — нялёгкая праца, часам выконваць яе не хочацца, бо стамляешся. Але менавіта гэтая стомленасць на твары Коласа, якую адлюстраваў Савіцкі, і не дае нам забыць пра тое, што любы класік — гэта таксама чалавек.

Уладзімір Стальмашонак. Партрэт Якуба Коласа, 1967 г

Уладзімір Стальмашонак. Партрэт Якуба Коласа, 1967 г.

І, вядома, размова пра вобраз Якуба Коласа на палотнах айчынных жывапісцаў не будзе поўнай без згадкі вядомай кар­ ціны Уладзіміра Стальмашонка. На ёй класік намаляваны ў вобразе звычайнага селяніна, а ад звыклага для школьнікаў вобраза засталіся хіба што вусы і характэрны трохі сумны глыбокі погляд, які, відаць, быў настолькі выразны, што практычна ўсе мастакі малююць Коласа менавіта з ім. Тоны карціны вельмі восеньскія: карычневы розных адценняў, няяркі жоўты, брудны белы. Калі на карціне Кругера пейзаж за спінай пісьменніка зелянее і палае жыццём, як і сам Колас у той перыяд, то Стальмашонак, наадварот, падкрэслівае: класік на яго карціне  — чалавек сталага ўзросту і таму, нягледзячы на ўнутраную сілу духу, усё роўна ўжо рухаецца ў бок захаду свайго жыцця, гэтак жа, як і прырода восенню слабее, губляючы летнюю жвавасць і прывабнасць. Але ад гэтага вобраз Якуба Коласа становіцца толькі больш чалавечным, бо гэта ўжо таксама не той класік, які глядзіць са сцяны ў класе, быццам бы злёгку пасмейваючыся з тых, хто не прачытаў «Новую зямлю».

Гэта чалавек, які прайшоў вельмі доўгі і далёка не лёгкі жыццёвы шлях, дзе былі як паразы, так і гучныя перамогі. Ён калісьці быў малады, як на карціне Кругера, і імкнуўся да большага, калісьці бываў стомлены, як на партрэце Савіцкага, але да канца жыцця прый­ шоў упэўненай хадой чалавека, які за сваё жыццё зрабіў шмат для беларускай культуры. Якуб Колас на карціне Стальмашонка — гэта чалавек, адзінай слабасцю якога з’яўляецца ўзрост, а таму, калі б у людзей была такая магчымасць, яго творчы шлях доўжыўся б вечна. Гэтак  жа, як дарога на заднім плане карціны, што пятляе праз восеньскія пагоркі і сыходзіць за гарызонт.

Цімур Вычужанін

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 485 раз