Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжныя навінкі. Нарысы і казкі пра ваду

 

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга, адрасаваная юнаму чытачу, ‒ «Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады». Наклад ‒ 2200 асобнікаў. Аўтар ‒ пісьменнік і краязнаўца Алесь Карлюкевіч. Гэта другое выданне зборніка нарысаў і казак, дзе, мяркуючы ўжо па назве, сабраны мастацкія і публіцыстычныя творы, у якіх у пазнавальнай форме расказваецца пра водныя аб’екты нашай краіны, пра фальклор, звязаны з імі, пра арганізацыю побыту беларусаў на вадзе і нават пра мастацкую і літаратурную біяграфію рэк.

Трэба заўважыць, што першае выданне «Цёплых назваў Яе вялікасці Вады», якое прыйшло да чытача некалькі гадоў назад, разыйшлося вельмі хутка. Цяпер ‒ вось новая сустрэча з кнігай і аўтарам. У дадатак да ранейшых казак і нарысаў («Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады»; «Скубу не пер’е, ем не мяса»; «У балкітным полі»; «Зорны шлях белых гарлачыкаў»; «Пісьмо сям’і панадцітавак»; «Падарожжа без межаў») увайшлі і краязнаўчыя нарысы «Літаратурная карта Цітаўкі» і «Талька ‒ слаўная рачушка».

Пісьменнік запрашае юнага чытача ў вандроўку па краіне, а яшчэ нагадвае, што і ў вашых мясцінах ёсць цікавыя рэкі з сімпатычнымі назвамі. На Пухавіччыне ‒ Свіслач і Балачанка, на Карэліччыне ‒ Пясчанка і Міранка, на Чэрвеньшчыне ‒ Волма… На Стаўбцоўшчыне ‒ Нёман, на Баранавіччыне ‒ Мышанка, на Слонімшчыне ‒ Шчара… Вялікія і малыя рэкі ўпрыгожваюць нашу краіну, водныя артэрыі бы сардэчныя, душэўныя капіляры праходзяць па гістарычнаму і сучаснаму лёсу нашай Айчыны. Звярніце на іх увагу ‒ і вы адкрыеце многія цікавыя адметнасці беларускага жыцця.

 

Аляксандра Цітавец

 

Прочитано 329 раз