Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

  • Понедельник, 03 февраля 2020 23:51

7 лютага ў 14 гадзін РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”» і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) запрашаюць на прэзентацыю новай кнігі Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа «Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.», якая адбудзецца ў рамках ХXVII Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.

Прэзентуемае выданне распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца адпраўным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў пра айчынную гісторыю. Усяго 37 арыгінальных біяграфічных нарысаў змяшчае кніга, якая стала плёнам шматгадовай напружанай даследчай працы аўтараў.

Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц – усё гэта чакае наведвальнікаў прэзентацыі.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 7 лютага 2020 г. у 14:00

Уваход вольны

Кантактныя тэлефоны:

(8 017) 271 81 53, 271 79 65, (8 029) 56 49 101, (8 029) 110 10 36

Прочитано 602 раз