Понедельник, 01 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Маладая творчасць

  • Понедельник, 18 мая 2020 09:40

Падведзены вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Мінскае гарадское аддзяленне СПБ, культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Наша Русь» і таварыства дружбы «Беларусь — Расія». 

Конкурс праводзіўся ў намінацыях «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка» ў  трох узроставых катэгорыях: 14—20 гадоў, 21—27 і 28—35 гадоў.

Для разгляду прафесійнаму журы, якое ўзначаліў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў, паступіла каля 200 твораў юных і маладых літаратараў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 36 удзельнікаў конкурсу сталі лаўрэатамі. Журы аднагалосна прысудзіла Гран-пры члену СПБ Дар’і Лёсавай, якая прадставіла творы ва ўсіх трох намінацыях.

Лаўрэатамі ў намінацыі «Паэзія» сталі Лізавета Сімакова, Анастасія Клепусевіч, Анастасія Савіч, Юлія Русаковіч, Ірына Будай, Дар’я Кішык, Павел Шастакоў, Ірына Баброўская з Мінска; Марыя Ісаенка, Марына Гутава, Павел Данілаў з  Магілёва; Артур Аляшкевіч з Стара-Барысава; Яна Гільмуліна з Полацка; Любоў Сетак з Гродна; Марыяна Саломка з Санкт-Пецярбурга. У намінацыі «Проза» вызначыліся: Анастасія Верына, Лізавета Сімакова, Паліна Літоўчанка, Валерыя Кузьміна, Ірына Баброўская, Вольга Кавальчук, Ева Паркун, Анастасія Змітровіч з Мінска; Кацярына Елісеенка з Магілёва; Сняжана Оліна і  Альбіна Кузняцова з  п. Шаманіха Ніжагародскай вобласці (Расія). У  намінацыі «Публіцыстыка» лаўрэатамі сталі Іван Псел, Дзіяна Рэкуць, Ганна Карасюк, Дзіяна Літвіновіч, Анастасія Суворава, Ксенія Казачэнка, Раман Бардзілоўскі, Мацвей Шпілеўскі з Мінска; Святлана Абрамчук з Гомеля; Гульназ Аліулава з г. Буінск (Рэспубліка Татарстан); Вольга Волкава з Салігорска; Марыя Лемяшкова з п. Шаманіха Ніжагародскай вобласці (Расія).


Павел Кузьміч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 270 раз