Версия для печати

«Маладосць» запрашае на дзень народзінаў Міколы Аўрамчыка

  • Понедельник, 13 января 2020 13:00

«Хроснаму бацьку юнай змены вершатворцаў» спаўняецца 100 гадоў!

14 студзеня — дзень нараджэння Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка, чыё імя павінна быць вядома кожнаму «маладосцеўцу». А 15 студзеня а 16-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе вечар «Сведка эпохі», прысвечаны юбілею гэтага чалавека, рэдактара і паэта, якога іншыя паэты, паводле ўспамінаў сучаснікаў, «любілі як бацьку», якога «сам Пётр Міронавіч Машэраў некалі ўгаварыў узначаліць пэтычны аддзел новага ў рэспубліцы часопіса і ахвяраваць не горшым месцам у «Полымі», які меў «лагодную, паважлівую манеру крытыкі, уменне тактоўна заахвоціць, не адбіць жадання да творчасці».

Кожны, хто «маладосцевец» — паводле афіцыйнай пасады, ці чытацтва, ці аўтарства, мабыць, павінен з’явіцца на гэтай імпрэзе. Сустрэнемся!

Ваша «М»

 

Прочитано 792 раз