Среда, 29 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мангольскі перакладчык адзначаны ў Беларусі

Ва Улан-Батары летась, у 2019 годзе, пабачылі свет дзве кнігі, звязаныя з Беларуссю.

Адна – зборнік «Санеты» Янкі Купалы на трох мовах: беларускай, рускай і ў перакладзе на мангольскую. Другая кніга – дакументальная аповесць Аляксандра Шчарбакова «Крылатым даверце неба!», прысвечаная лёсу нашага земляка – двойчы Героя Савецкага Саюза паветранага аса Сяргея Грыцаўца. Перакладчык і адной, і другой на мангольскую мову – Бадам-Ачырын Галаарыд, мангольскі празаік, публіцыст, тэлежурналіст, кінасцэнарыст. Спадар Галаарыд ужо некалькі разоў пабываў у Беларусі. Ён па меры творчых магчымасцяў спрыяе развіццю беларуска-мангольскіх літаратурных і культурных сувязяў. Яго пераклады Ф. Скарыны, Я. Купалы на мангольскую мову надрукаваны і ў беларускіх выданнях – у прыватнасці, у кнігах «Санеты» на мовах свету» Я. Купалы (Мінск, 2019) і «Францыск Скарына на мовах свету» (Мінск, 2019).

Літаральна днямі Б.-А. Галаарыд разам з прадстаўнікамі ўрада Манголіі і Надзвычайным Паслом Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіславам Чапурным пабывалі ў міністэрстве інфармацыі Беларусі. Ва ўрачыстай абстаноўцы мангольскаму літаратару ўручаны знак «Выдатнік друку Беларусі». З нагоды гэтай падзеі беларускі амбасадр С. Чапурны заўважыў: «Бадам-Ачырын Галаарыд з’яўляецца добрым сябрам Беларусі. Летась у верасні мы прэзентавалі яго творчыя здабыткі на кніжным фестывалі ва Улан-Батары. Спадзяюся, што і сёлета, у 2020 годзе, нам удасца зздзейсніць шэраг творчых ініцыятыў, якія паспрыяюць развіццю беларуска-мангольскіх гуманітарных ініцыятыў».

Мікола Берлеж

 

 

 

 

Прочитано 4338 раз