Вторник, 26 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіць экспазіцыю «Браты Грым. Жыццё і творчасць»

  • Вторник, 25 августа 2020 12:58

З 31 жніўня 2020 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Браты Грым. Жыццё і творчасць», якая стала вынікам супрацоўніцтва музея і Навуковага таварыства братоў Грым у г. Каселі (Германія).

Браты Грым – Вільгельм Карл (24.02.1786, Ганаў – 16.12.1859, Берлін) і Якаб Людвіг Карл (4.01.1785, Ганаў – 20.09.1863, Берлін) – нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы, члены Берлінскай Акадэміі навук, вядомыя ва ўсім свеце, у першую чаргу, як збіральнікі і ўкладальнікі зборнікаў нямецкіх казак. Апроч гэтага, даследаванні братоў Грым старажытнанямецкай мовы не толькі паклалі пачатак германістыцы, але і аказалі ўплыў на еўрапейскую філалогію ў цэлым. Пачаты ў 1838 г. вялікі «Слоўнік нямецкай мовы», які павінен быў ахапіць увесь слоўнікавы запас ад Лютара да Гётэ і стаць свайго роду «натуральнай гісторыяй асобных словаў», з’яўляецца вянцом непаўторнага навуковага подзвігу братоў Грым.

Адным з галоўных кірункаў дзейнасці братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак. Якаб і Вільгельм Грым былі не першымі, хто запісваў і апрацоўваў фальклорныя апавяданні, але з іх калекцыі (апошняе прыжыццёвае выданне пабачыла свет у 1857 г. і налічвала 210 казак) пачынаецца сістэматычнае збіранне «паэзіі народа» – казак, паданняў, легендаў, песень.

Зборнікі казак братоў Грым сталі класікай і былі перакладзены на шматлікія мовы свету. Паступова набыўшы папулярнасць, яны з часам увайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, зрабіліся крыніцай натхнення для мноства пісьменнікаў і мастакоў, прадметам сотняў экранізацый. У 2005 г. «Казкі братоў Грым» былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА «Памяць свету».

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Браты Грым. Жыццё і творчасць» будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2020 г.

 

Падрабязнасці на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

 

Прочитано 1146 раз