Пятница, 25 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На марыйскай мове  

  • Понедельник, 24 августа 2020 12:30

Творчасць беларускага дзіцячага пісьменніка Генадзя Аўласенкі, які жыве і працуе ў Чэрвені, на Міншчыне, добра вядомая ў многіх краінах свету. Вось і ў Марый Эл (Расійская Федэрацыя) з’явілася яго новая публікацыя.

У часопісе «Кече» (назва яго перакладаецца як «Сонейка») (чацвёрты нумар за 2019 год) пабачыла свет невялікая казка Генадзя Аўласенкі ў перакладзе спадарыні Святланы Грыгор’евай-Сато. Дарэчы, тыраж дзіцячага марыйскага выдання – 1100 экзэмпляраў. Пагадзіцеся, зусім няблага для невялікага колькасна народа. Галоўны рэдактар часопіса – пісьменніца Святлана Архіпава. Выдаўцом «Кече» «Сонейка») выступае Выдавецкі дом «Марыйскае кніжнае выдавецтва» (дырэктар – пісьменнік і добры сябар беларускай літаратуры Юрый Салаўёў.

У беларускай і марыйскай нацыянальных літаратур на сённяшнім этапе складваюцца неблагія адносіны. Адзін з новых праектаў, над якім рупяцца ў Марыйскім кніжным выдавецтве, ‒ анталогія беларускай дзіцячай літаратуры ў перакладзе на марыйскую мову. Расказвае дырэктар кніжнага выдавецтва Юрый Салаўёў:

‒ Завершыўшы працу над анталогіяй, якая, спадзяюся,  прыйдзе да марыйскіх юных чытачоў ужо сёлета, мы збіраемся зрабіць і марыйскую кнігу Уладзіміра Караткевіча. Беларуская літаратура – захапляльны мастацкі свет. І хацелася б данесці гэта да марыйскага чытача.

 

Кастусь Ладуцька

 

 

 

 

Прочитано 516 раз