Пятница, 25 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На марыйскай мове

  • Воскресенье, 23 августа 2020 15:33

Творчасць беларускага дзіцячага пісьменніка Генадзя АЎЛАСЕНКІ, які жыве і працуе ў Чэрвені, на Міншчыне, добра вядомая ў многіх краінах свету. Вось і ў Марый Эл (Расійская Федэрацыя) з’явілася яго новая публікацыя.

У часопісе “Кече” (назва яго перакладаецца як “Сонейка”) (чацвёрты нумар за 2019 год) пабачыла свет невялікая казка Генадзя Аўласенкі ў перакладзе спадарыні Святланы Грыгор’евай-Сато. Дарэчы, тыраж дзіцячага марыйскага выдання – 1100 экзэмпляраў. Пагадзіцеся, зусім няблага для невялікага колькасна народа. Галоўны рэдактар часопіса – пісьменніца Святлана Архіпава. Выдаўцом “Кече” (“Сонейка”) выступае Выдавецкі дом “Марыйскае кніжнае выдавецтва” (дырэктар – пісьменнік і добры сябар беларускай літаратуры Юрый Салаўёў.

У беларускай і марыйскай нацыянальных літаратур на сённяшнім этапе складваюцца неблагія адносіны. Адзін з новых праектаў, над якім рупяцца ў Марыйскім кніжным выдавецтве, -- анталогія беларускай дзіцячай літаратуры ў перакладзе на марыйскую мову. Расказвае дырэктар кніжнага выдавецтва Юрый Салаўёў:

- Завяршыўшы працу над анталогіяй, якая, спадзяюся, прыйдзе да марыйскіх юных чытачоў ужо сёлета, мы збіраемся зрабіць і марыйскую кнігу Уладзіміра Караткевіча. Беларуская літаратура – захапляльны мастацкі свет. І хацелася б данесці гэта да марыйскага чытача. 

Кастусь Ладуцька.

Прочитано 560 раз