Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Навінкі выдавецкага дома «Звязда» ў кнігарнях «Белкнігі»

 

«75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (У. Ліхадзедаў).

Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальная калекцыя арыгінальных даваенных, ваеннага часу і сучасных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў “Раздавім фашысцкую гадзіну” дазваляе меркаваць пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця. 

Для шырокага кола чытачоў.

 

«Блакада» (У. Ліхадзедаў).

 

Новы філакартычны альбом вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», будзе добрым памочнікам у вывучэнні сапраўднай, праўдзівай гісторыі. Старыя паштоўкі, многія з якіх – мастацкія, фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам паўстаюць перад намі пераканаўчымі апавядальнікамі аб Ленінградскай блакадзе, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан, быццам жывыя сведкі страшнага, але не забытага часу. 

Для шырокага кола чытачоў. 

 

«У казачным лесе» (Н. Галіноўская).

 

Аўтар кніжкі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, вядомая паэтэса Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы – звяры і птушкі. Чытачы пазнаёмяцца з цікавымі, разнастайнымі, павучальнымі гісторыямі жыхароў замка. У некаторых эпізодах удзельнічаюць і дзеці. 

Многія творы гэтай кніжкі змяшчаліся ў ранейшых зборніках паэтэсы. 

Крыніца: Белкніга

Прочитано 268 раз