Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Незвычайны свет балот

  • Понедельник, 12 октября 2020 12:06

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» – выдавецтва, якое ў апошнія гады вельмі ўважліва ставіцца да літаратуры, адрасаванай юнаму чытачу. Самым юным адрасавана серыя, якая так і называецца: «Самыя-самыя».

Відавочна, у назве – падвоены сэнс: і самым юным адрасаваны танюткія, лаканічныя па тэксце кнігі. І яшчэ – у іх распавядаецца пра самыя значныя адметнасці нашай Айчыны. Адно з выданняў у серыі «Самыя-самыя» – кніжачка С. Дзявяткавай «Дрыгва – куток дзівосаў». Чытачам малодшага школьнага ўросту расказваецца пра незвычайны, прыгожы свет балот, на якіх можна ўбачыць рэдкія расліны, птушак і звяроў. У  кнізе – і пра карысць балот. Звяртаецца ўвага на тое, што балота – і санітар (ачышчае паветра), і скарбніца розных старажытных рэчаў, і крыніца такога карыснага выкапню, як торф. З балотам звязана шмат розных міфаў, казак, гераічных і фантастычных гісторый.

Цікава будзе з кнігі «Дрыгва – куток дзівосаў» даведацца пра тое, што на балоце Суд жыве вялікая птушка – каралеўская чапля (кітагалоў). Яе рост – 1 метр 20 сантыметраў. А цяжкая дзюба па форме нагадвае бот. У кнізе – і адказ на пытанне, чаму багна засмоктвае. А таксама – шмат іншых цікавостак. Адным словам, выданні падобнага кшталту – гэта добрыя памагатыя ў вывучэнні геаграфіі і нашай краіны, і ўсяго свету. Тыраж сімпатычнага выдання «Дрыгва – куток дзівосаў», якую напісала Святлана Генадзьеўна Дзявяткава, – 1800 экзэмпляраў.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 625 раз