Четверг, 22 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя кнігі пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда»

  • Вторник, 29 сентября 2020 08:07

Павел Гушынец. «Прыгоды Букі Злюкі: у пошуках козы Ностры».

У кнізе апісваюцца займальныя прыгоды Букі Злюкі. З бліскучым гумарам аўтар распавядае пра шматлікія перыпетыі галоўнай гераіні, якая ў пошуках бабулінай козы Ностры знаходзіць сяброў і даведваецца вельмі шмат новага. Кніга будзе цікавая як дзецям, так і іх бацькам.

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.


Кацярына Хадасевіч-Лісавая «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара»

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх адбылася з кампаніяй дзяўчынак, а другая — з хлапчуковым хаўрусам. Прапаную пазнаёміцца з жахліўчыкамі самым смелым, бо толькі яны здолеюць дачытаць да канца і не будуць баяцца выключаць святло на ноч.

Што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была… Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

А з хлопчыкамі адбылася містычная гісторыя, калі яны адпачывалі летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… А калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!


Інэса Плескачэўская «Без «жалезнай заслоны»

Кніга «Без «жалезнай заслоны» створана на аснове аднайменнага праекта, які на працягу 2014-2019 гадоў публікаваўся ў газеце «СБ. Беларусь сегодня».

Аўтар пабывала ў Германіі (былой ГДР), Чэхіі і Славакіі (былой Чэхаславакіі), Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі, сустракалася з рознымі людзьмі: кiраўнiкамi дзяржаў і ўрадаў у той час, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.

Гэтая кніга — пра кардынальных зменах ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта аповед з першых вуснаў пра тое, якое гэта было — жыць у эпоху пераменаў, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогах, расчараваннях і «паслясмак» рэвалюцыі.


Эсміра Ісмаілава «Амаль — прынцэса Сельвы».

Гэта казачная аповесць аб дзіўным месцы, роўнага якому па прыгажосці ў свеце няма. У самым сэрцы непраходных джунгляў ў індзейскім племені жыве дзяўчынка па імені Амаль. Яна смелая і адважная, добрая і вельмі смешная. І кожны дзень прыносіць ёй новыя прыгоды — неверагодныя і захапляльныя. Гэты твор, поўны дакладных апісанняў таямнічых лясоў Амазоніі, можа стаць тонкім правадніком для дзяцей і іх бацькоў у свет дзікай прыроды і натуральнай прыгажосці.

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

 

Крыніца: Звязда

Прочитано 422 раз