Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Па дарозе да  энцыклапедыі «Якуб Колас»  

  • Вторник, 26 января 2021 08:31

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» – на постсавецкай прасторы сапраўдны лідар у стварэнні персанальных энцыклапедый.

Толькі што пабачыла свет персанальная энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аўтара неўміручых твораў «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і іншых гістарычных раманаў і аповесцяў. А пачатак – у 1986 годзе, калі пабачыла свет энцыклапедыя «Янка Купала». Выдадзеная ў адным томе, яна стала асновай, фундаментам для трохтомнай персанальнай энцыклапедыі пра народнага песняра Беларусі Янку Купалу, выдадзеную некаторы час таму. Апрача таго, выйшлі «Францыск Скарына», «Максім Багдановіч».

Зараз у энцыклапедычным выдавецтве краіны абмяркоўваецца пытанне пра выданне шасцітомнай персанальнай энцыклапедыі «Якуб Колас». Наперадзе – 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Узровень літаратуразнаўства, тэксталогіі, мовазнаўства і іншых навуковых дысцыплін у звязку з коласазнаўствам за XX – XXI стагоддзі дасягнуў небывалых вышынь. І зусім лагічна, калі яны будуць аформлены, падсумаваны ў такім грунтоўным выданні, як шматтомная персанальная энцыклапедыя.

Ужо на сённяшнім этапе слоўнік будучага выдання складае болей як 6000 пазіцый – назваў будучых артыкулаў. Праца і саміх энцыклапедыстаў, і навуковай акадэмічнай і ўніверсітэцкай грамадскасці, ініцыятывы краязнаўцаў, пісьменнікаў, безумоўна, пашыраць гэтую прастору. А беларуская нацыянальная культура з часам атрымае грунтоўнае і патрэбнае для сучаснасці і будучыні выданне.

Варта нагадаць, што ў свой час вялікую падрыхтоўчую працу па збіранні артыкулаў для мяркуемай коласаўскай энцыклапедыі прарабіў часопіс «Роднае слова» на чале з тагачасным галоўным рэдактарам Міхасём Шавыркіным – шчырым прапагандыстам беларускай культуры, беларускай літаратуры. Шмат для пашырэння коласаўскай тэматыкі на старонках часопіса зрабіў і супрацоўнік рэдакцыі публіцыст, паэт, перакладчык Іван Ждановіч (сёння – галоўны рэдактар газеты «Голас Радзімы»). Канешне ж, і сур’ёзны грунт для будучай энцыклапедыі – навукова-даследчая праца Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Ужо не адно дзесяцігоддзе музей праводзіць навуковую канферэнцыю «Каласавіны». Несумненна, у выданні будзе адлюстравана і повязь народнага песняра з рознымі рэгіёнамі Беларусі – і з роднай Стаўбцоўшчынай, і з Пухавіцкім краем, дзе ён разам з сям’ёй летаваў шмат гадоў – у Тальцы, Вусці, Загібельцы, Беразянцы, Падбярэжжы, Балачанцы, ды і іншымі мясцінамі.

 

Кастусь Лешніца

 

         

         

Прочитано 872 раз