Воскресенье, 29 11 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памёр дыпламат і гісторык мастацтва Уладзімір Шчасны

  • Вторник, 17 ноября 2020 13:16

15 лістапада памёр вядомы ў Беларусі і за яе межамі дыпламат (адзін час ён быў паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтву ў Ірландыі), мастацтвазнаўца, перакладчык Уладзімір Шчасны, чалавек, які прыклаў неймаверна шмат намаганняў для прадстаўлення ў нашай Айчыне яе славутых і дагэтуль малавядомых ураджэнцаў — мастакоў Парыжскай школы.  

Фота: Tatiana Markina, Wikipedia Commons

Фота: Tatiana Markina, Wikipedia Commons

Кніга Уладзіміра Шчаснага «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» стала падзеяй, шырока разышлася сярод спецыялістаў у галіне выяўленчага мастацтва, калекцыянераў, культуролагаў, усіх, хто нераўнадушны да беларускай гісторыі. На працягу многіх гадоў, да 2013-га года, спадар Шчасны ўзначальваў Нацыянальную камісію Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА. Несумненна, і зараз гэтая кніга патрабуе перавыдання.

Дарэчы, цікаўнасць да беларускага мастацкага слова ва ўраджэнца Смаргоні, гарадка, багатага на культурныя і асветніцкія памяткі, нарадзілася яшчэ ў маладыя гады. Авалодаўшы ў час вучобы такой экзатычнай, як па ранейшым часе, мовай, як урду, Уладзімір Шчасны перакладаў прозу пісьменнікаў Пакістана. Публікацыю некаторых перакладаў на беларускую мову здзейсніў літаратурна-мастацкі альманах «Далягляды».

Такіх асоб, як Уладзімір Шчасны з іх светлай зацікаўленасцю беларускай нацыянальнай культурай, іх неўтаймаванай энергіяй, скіраванай на дасягненне высокіх мэтаў, з іх разуменнем, што і Беларусь — краіна з багатым генетычным культурным кодам, заўжды не хапае. Шкадуючы пра сыход з жыцця адметнай і яркай асобы, заўсёды думаеш пра тое, што нехта ж павінен прыйсці следам…

Кастусь Лешніца

Крыніца: Звязда

Прочитано 219 раз