Вторник, 19 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памяці геральдыста Анатоля Цітова

  • Суббота, 09 января 2021 23:11

5 студзеня 2020 года памёр гісторык, геральдыст, сфрагіст Анатоль Кірылавіч Цітоў (нарадзіўся 27 лістапада 1947 года ў Германіі ў Дрэздэне). 

У сярэдзіне 1980-х – на пачатку 1990-х гадоў да чытача адна за другой прыйшлі яго так неабходныя для Беларускага Адраджэння кнігі – «Гербы беларускіх гарадоў» (1983), «Гарадская геральдыка Беларусі» (1989), «Наш сімвал – Пагоня» (1993), «Пячаткі старажытнай Беларусі» (1993), «Вольныя беларускія месты» (1996)… А пасля, крыху пазней – «Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.)», «Сфрагістыка і геральдыка Беларусі», «Геральдыка Беларусі», «Шляхамі Францыска Скарыны», «Краіна майстроў»…

Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дасведчаны архівіст (ён быў старэйшым палеографам Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР), спецыяліст у галіне беларускай генеалогіі, гістарычнай геаграфіі, ён аказаўся адным з тых, хто закладваў падмурак, грунт для сённяшніх рупліўцаў на ніве даследвання гісторыі Беларусі, для краязнаўцаў з самых розных рэгіёнаў краіны. І тыя, хто займаўся стварэннем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», прысвечаных асобным раёнам Беларусі, і тыя, хто фарміраваў свае ўласныя накірункі гісторыка-краязнаўчага пошуку, наладжваў працу краязнаўчых музеяў, – усе чыталі працы Анатоля Цітова «з алоўкам», праходзячы не толькі «лікбез», але і сапраўдную школу, універсітэты ў геральдычнай справе. Ды і напісаны былі тэксты ў багатых на ілюстрацыі выданнях лаканічна, ясна, проста, што дазваляла карыстацца кнігамі самаму шырокаму чытачу.

Аўтарытэт Анатоля Цітова быў настолькі высокі, што яго прынялі членам геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы. Беларускі даследчык – ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства.

Анатоль Цітоў з той кагорты, якая і зараз, пасля сыходу гэтых Асоб з жыцця, яднае сапраўдных будзіцеляў нацыянальнай свядомасці беларусаў у другой палове XX – на пачатку XXI стагоддзяў, – Уладзіміра Караткевіча, Міколы Ермаловіча, Міхася Ткачова, Кастуся Тарасава, Віталя Скалабана, Генадзя Каханоўскага, Мар’яна Віжа… Іх мастацкія, публіцыстычныя, навукова-папулярныя кнігі складаюць бібліятэку, якая і зараз працуе на асветніцтва, выхаванне гістарычнай памяці.

 

Кастусь Лешніца

Фота Марыны Бегунковай

Прочитано 221 раз