Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Першацвет”- 2020: Паэзія і проза маладых

  • Четверг, 06 февраля 2020 16:19

Чацвёрты год запар прыходзіць да чытача альманах “Першацвет”, які выдае “Мастацкая літаратура” з 2017-га.

У выданні змяшаюцца творы паэзіі прозы аўтараў, якія перамаглі ў літаратурным конкурсе маладых пісьменнікаў з аднайменнай назвай – “Першацвет”. Сёлета надрукаваны вершы, апавяданні Данііла Арыанава, Аляксандра Бондарава, Мікіты Варанцова, Цімура Вычужаніна, Дар’і Вячэркі, Анастасіі Гакоцінай, Яўгеніі Казарцавай, Арыны Карповіч, Кацярыны Касцевіч, Анастасіі Калацэй, Ганны Комар, Яны Крэмень (Іоны Флінт), Таццяны Курмазіі, Максіма Машкіна, Настассі Мішкавец (Самчанка), Алесі Мялік, Ганны Небаўсенка (Клімаковай), Вольгі Ропат, Надзеі Тачыцкай, Аляксандра Цітова. Наклад выдання – 450 экзэмпляраў. Зусім невялікая лічба, але ж і гэтай колькасці дастаткова, каб чытач у Беларусі пачуў пра новыя імёны, каб займеў пэўнае ўяўленне пра тое, куды, у якіх накірунках развіваецца творчасць маладых літаратараў.

Спадзяёмся, што выпуск альманаха “Першацвет” стане добрай традыцыяй, а аднайменны Міжнародны конкурс будзе і надалей прыцягваць увагу юных творцаў Беларусі, а таксама іншых далёкіх і блізкіх краін. Дарэчы, праводзіцца конкурс пры падтрымцы Выдавецкага дома “Звязда”, непасрэдна – пры падтрымцы часопісаў “Маладосць”, “Нёман”, газеты “Літаратуры і мастацтва”.

Сяргей Шычко

Прочитано 524 раз