Понедельник, 01 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Першы ў гісторыі літаратурнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана  

  • Суббота, 20 февраля 2021 13:44

Сярод навінак на XXVIII Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы на стэндзе з кнігамі Рэспублікі Казахстан – і літаратурны альманах «Казахстан – Беларусь».

Выдадзены накладам у 3000 экзэмпляраў, ён на трох мовах – казахскай, рускай і беларускай – адлюстроўвае багатую гісторыю беларускай і казахскай нацыянальных літаратур, прадстаўляе творы тых паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў, якія зараз працуюць у нацыянальных прасторах прыгожага пісьменства. Праект нарадзіўся дзякуючы намаганням Міністэрства культуры і спорта Рэспублікі Казахстан, Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Саюза пісьменнікаў Казахстана, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» (Рэспубліка Беларусь).

З пісьменнікаў Беларусі ў альманаху прадстаўлены Янка Купала, Мікола Мятліцкі, Алесь Бадак, Віктар Шніп, Марыя Кобец, Навум Гальпяровіч, Віктар Гардзей, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вячаслаў Рагойша, Алесь Карлюкевіч, Алена Стэльмах, Васіль Ткачоў, Алег Ждан, Алена Мальчэўская, Андрэй Федарэнка, Людміла Рублеўская, Міхась Пазнякоў, Валерый Казакоў, Іван Арабейка, Наталля Міцкевіч, Іван Саверчанка.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 399 раз