Воскресенье, 20 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Полымя»: Пачатак восені...

  • Понедельник, 14 сентября 2020 21:56

Днямі выходзіць з друку дзявяты нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя».  

У раздзеле «Паэзія і проза» нас чакаюць сустрэчы з вершамі Міколы МЯТЛІЦКАГА (падборка «Пад адкрытым небам»), Андрэя ХАДАНОВІЧА («Балтыка»), Івана КАПЫЛОВІЧА («Рэнесанс восені»), урывак з рамана Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі»(пачатак рамана – у жнівеньскім «Полымі»), апавяданне Уладзіміра ЯГОЎДЗІКА «Палітра настаўніка».

Традыцыйная рубрыка мастацкага перакладу «Галасы сусвету» прапануе вершы рускай паэтэсы Інгі КУЗНЯЦОВАЙ у перакладзе Юліі АЛЕЙЧАНКА.

У раздзеле «Навуковыя публікацыі» – артыкул Любові ЛЯЎШУН «Аналіз эматыўных кодаў як сродак крытыкі тэксту (на матэрыяле «Жыція Еўфрасінні Полацкай»). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступаюць Уладзімір КАРОТКІ («Тэрытарыяльны капітал у помніках старажытнай літаратуры ўсходніх славян») і Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ, Мікола МІКУЛІЧ (Ратуй дабром і цеплынёю...» , творчы партрэт паэта Васіля Зуёнка).

У грунтоўным нарысе Генадзя ЯКУШЭНКІ «Сонца – адно на ўсіх» – размова пра творчы і жыццёвы лёс Сымона Баранавых. «Кнігарня» змяшчае рэцэнзіі Міколы ТРУСА і Кастуся ЛАДУЦЬКІ на апошнія кніжныя навінкі.

Сяргей Шычко

Прочитано 376 раз