Газета «Мінская праўда» выдаецца з 1 лістапада 1950 года. Зараз гэта выданне – медыя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Пачыналася газета як друкаваны орган ЦК Камуністычнай партыі Беларусі і Мінскага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі. На базе выдання выспела газета «Вячэрні Мінск», бо адзін час у абласной газеты быў і вячэрні выпуск.
Сёння пад крылом выдання – яшчэ і тры раённыя газеты, якія выходзяць дадаткамі да «Мінскай праўды»: «Узвышша» (Дзяржынскі раён), «Прысталічча» (Мінскі раён) і «Чырвоная зорка» (Уздзенскі раён), а таксама сайт МЛЫН.by
З лёсам «Мінскай праўды» паяднаны такія беларускія пісьменнікі розных пакаленняў, як публіцыст Сцяпан Кухараў, Віктар Сабалеўскі, Рыгор Саланец, Мікалай Кароль, Юрый Багушэвіч, іншыя паэты, празаікі, публіцысты. На старонках газеты друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў Алеся Пісарыка, Рыгора Сакалоўскага, Браніслава Зубкоўскага, Мечыслава Шаховіча, Антона Бялевіча…
Сяргей Шычко