Пятница, 23 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пра сувязі Айзека Азімава з беларускім мінулым згадалі падчас трохдзённых Азімаўскіх чытанняў

  • Вторник, 13 октября 2020 09:07

І няхай гэта не бянтэжыць тых, хто прывык лічыць яго амерыканскім пісьменнікам. Справа ў тым, што яго малая радзіма — вёска Пятровічы, што на Смаленшчыне. Але ў 1920 годзе, калі маленькі Ісаак (сапраўднае імя пісьменніка) з'явіўся на свет, вёска ўваходзіла ў склад Клімавіцкага павета — сёння гэта аднайменны раён Магілёўскай вобласці.

Пра сувязі выдатнага фантаста з беларускім мінулым згадалі падчас трохдзённых Азімаўскіх чытанняў у расійскіх Шумячах. На іх было вырашана прэзентаваць Шумячыцкаму і Клімавіцкаму музеям карціны смаленскага мастака Аляксея Храмава з выявай пісьменніка і членаў яго сям'і.

— Палотны былі напісаны ў год стагоддзя Азімава па замове Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў, — паведаміла дырэктар Клімавіцкага краязнаўчага музея Наталля Банышэўская. — Дагэтуль у нашых фондах не было ніводнага прадмета, звязанага з імем фантаста. Вельмі прыемна, што гэты прабел нарэшце ліквідаваны. Карціны прыедуць да нас, як толькі адкрыецца мяжа паміж нашымі краінамі.

Нэлі Зігуля

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Наш Айзек Азімаў

Прочитано 361 раз