Понедельник, 01 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сэлфі – са знакамітай дзіцячай пісьменніцай  

  • Воскресенье, 21 февраля 2021 12:26

Прэзентацыя адразу трох кніг адной дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой упрыгожыла праграму Выдавецкага дома «Звязда».  

«Палёт на Вухуцію», «Знаёмцеся – #падабай.к@» і «Жахліўчык» – такія назвы ў новых кніг К. Хадасвеіч-Лісавой. Пісьменніца прыйшла на сустрэчу да чытачоў з лялькамі, з цікавымі расповедамі пра тое, як ствараліся яе казкі. Што цікава, на прэзентацыі былі і бацькі – таты і мамы з дзецьмі, а таксама бабулі і дзядулі са сваімі ўнукамі. І ўсім хацелася сфатаграфавацца з вядомай казачніцай.

Спадарыня Кацярына дзялілася падрабязнасцямі з жыцця сваіх герояў, не шкадуючы часу на расповед пра тое, што яшчэ не патрапіла ў яе кнігі. Па зацікаўленых пытаннях юных гасцей выстаўкі было відаць, што кнігі К. Хадасевіч-Лісавой ужо добра вядомыя хлопчыкам і дзяўчынкам, і што яны адмыслова шукалі на выстаўцы сустрэчы з любімай пісьменніцай.

А маркетолагі Выдавецкага дома «Звязда» запэўнілі ўдзельнікаў прэзентацыі, што гэта – далёка не апошняя сустрэча з кнігамі таленавітага аўтара.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 252 раз